T (літара)
Выгляд
(Пасля перасылкі з T)
T — дваццатая літара базавага лацінскага алфавіту. Як і кірылічная Т, паходзіць ад грэчаскай літары тау. У італійскіх мовах (уключаючы лацінскую), як і ў грэчаскай, выкарыстоўвалася для абазначэння глухога выбуховага пярэднеязычнага [t] і ўтрымала гэтае фанетычнае значэнне практычна ва ўсіх мовах, якія выкарыстоўваюць лацінку. Уваходзіць у склад некаторых дыграфаў, трыграфаў і больш складаных шматлітарных пазначэнняў, напрыклад, th (у адпаведнасці з грэчаскай тэтай у большасці заходнееўрапейскіх моў і для германскага міжзубнага, як у англійскай і ісландскай мовах), tch (для абазначэння афрыкаты [t͡ʃ] у французскай), tsch (тое ж у нямецкай) і інш. У фізіцы T абазначае тэмпературу, перыяд ваганняў сістэмы і інш.
Для паляпшэння артыкула пажадана |