J (літара)
Літара лацінкі J | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Jj | |||||||||||||||||||||||
Выява
| |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Характарыстыкі | |||||||||||||||||||||||
Назва |
J: latin capital letter j | ||||||||||||||||||||||
Юнікод |
J: U+004A | ||||||||||||||||||||||
HTML-код |
J: | ||||||||||||||||||||||
UTF-16 |
J: 0x4A | ||||||||||||||||||||||
URL-код |
J: %4A |
J — дзясятая літара базавага лацінскага алфавіта. Лацінская назва — ёт або ёта, французская назва — жы [ʒi], нямецкае назва — ёт, англійская — джэй [d͡ʒeɪ̯], іспанская — хота. У міжнародным фанетычным алфавіце сімвал [j] азначае палатальны апраксімант. На камп’ютарнай клавіятуры з QWERTY-раскладкай на клавішах F і J звычайна знаходзіцца невялікі выступ у выглядзе кропкі або палоскі для зручнасці сляпога пазіцыянавання пальцаў.
У 1926 годзе на Акадэмічнай правапіснай канферэнцыі Язэп Лёсік прапанаваў увесці літару J ў беларускі алфавіт на замену Й[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова сімвал j выкарыстоўваўся як алаграф i (напрыклад, злучэнне ii пісалася як ij). Вымаўляліся яны аднолькава як [i], [iː], [j]. Пазней у раманскіх мовах з’явіліся новыя гукі і вымаўленне значна разышлося.
Увядзенне J у лацінскі алфавіт і адрозніванне ад I адбылося толькі ў XVI стагоддзі, што звязваюць з імёнамі Джан-Джорджа Трысіна і П’ера дэ ля Рамэ. Італьянскі паэт Трысіна апублікаваў у 1523 годзе пасланне да папы Клімента VII «Epistola intorno alle lettere nuovamente aggiunte alla lingua italiana», у якім прапанаваў увесці ў італьянскі алфавіт некалькі літар для перадачы гукаў, якія не абазначаюцца асобнымі графемамі[2]. Французскі вучоны П’ер дэ ля Рамэ паспрыяў увядзенню новых літар у лацінскі алфавіт, выкарыстоўваючы J і U у сваіх працах каб адрозніваць галосныя гукі ад паўгалосных[3].
Вымаўленне
[правіць | правіць зыходнік]У лацінскай мове літара вымаўляецца як [j]. Такое ж вымаўленне ў германскіх мовах (акрамя англійскай), у балцкіх, у славянскіх, якія выкарыстоўваюць лацінку, у албанскай, венгерскай, фінскай, эстонскай мовах і ў эсперанта. У сучаснай італьянскай мове літара J выкарыстоўваецца галоўным чынам у запазычаных словах. Да XIX стагоддзя яе пісалі ў дыфтонгах замест I, замест фінальнага -ii, а таксама пры разбіцці збегу галосных (напрыклад, Savoja).
У англійскай мове J абазначае гук [d͡ʒ].
У іспанскай мове J вымаўляецца як [x], але таксама выкарыстоўваецца для абазначэння гука [d͡z] у іншамоўных для іспанскай імёнах. У французскай, румынскай, партугальскай, азербайджанскай, турэцкай мовах J вымаўляецца як [ʒ].
У казахскай і ўзбекскай лацінцы J абазначае гукі [ʒ] або [d͡ʒ], а ў туркменскай і кіргізскай— толькі [d͡ʒ].
Зноскі
- ↑ Працы акадэмічнае канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі Выданьне Інстытуту беларускае культуры ў Менску — 1927. С. 118.
- ↑ Gian Giorgio Trissino Epistola intorno alle lettere nuovamente aggiunte alla lingua italiana
- ↑ Renato Oniga — Latin: A Linguistic Introduction