BMW 507 — родстар, выпускаўся ў ФРГ канцэрнам BMW з 1956 па 1959 гады. Машына была прадстаўлена на Франкфруцкім аўтасалоне ў 1955 годзе.
Аўтамабіль быў адказам BMW галоўнаму канкурэнту Mercedes-Benz і яго мадэлі 300SL. Стварэнне машыны было даверана маладому дызайнеру Альбрэхту Гёртцу[1].
Рухавік V8 аб'ёмам 3168 см3[1] быў выкананы з алюмінія, таксама як і кузаў. Дзякуючы двум карбюратарам Zenith 32NDIX і павялічанай да 7.8:1 ступені сціску магутнасць склала 150 к. с.[1][2] Упершыню для BMW спераду былі ўстаноўлены дыскавыя тормазы.
Трансмісія 4-ступеньчатая механічная, усе перадачы сінхранізаваныя. Счапленне сухое аднадыскавае.
Усяго было выпушчана 252 машыны. У 2014 годзе экзэмпляр 507 быў прададзены на аўкцыёне за 2,4 мільёна долараў ЗША[3].
Eicker, Helmut (8 June 1977). "Die Grossten von Gestern: Auto Motor und Sport fuhr einen BMW 507 Jahrgang 1959 " [Yesterday's greatest: Auto Motor und Sport drove a 1959 BMW 507]. Auto, Motor und Sport. Heft(ням.). 12 1977: 54–58.