[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

Лідс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Лідс
Leeds
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
1086
Плошча
551,72 км²
Вышыня цэнтра
51 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
443 247 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
0113
Афіцыйны сайт
Лідс на карце Вялікабрытаніі
Лідс (Вялікабрытанія)
Лідс
Лідс (Вялікабрытанія)
Лідс

Лідс (англ.: Leeds [ˈliːdz]) — горад у Іаркшыры, на рацэ Эйр; пяты па велічыні горад Вялікабрытаніі; 443247 жыхароў, якія пражываюць унутры гарадской рысы (па выніках перапісу 2001 года), агульная колькасць жыхароў у канурбацыі Заходняга Іаркшыра складае больш за два мільёны чалавек. Назва «Лідс» ужываецца як па адносінах да гістарычнага цэнтра горада, так і да больш шырокага ўтварэння, якое ўключае ў сябе невялікія гарады Отлі і Уэзербі.

У Сярэднявеччы Лідс стаў гандлёвым цэнтрам рэгіёна. Да прамысловай рэвалюцыі ён быў цэнтрам вытворчасці ваўняных тканін і белага сукна[2]. Прадукцыя Лідса складала шостую частку ад агульнага экспарту Англіі ў 1770 годзе. Рост, першапачаткова тэкстыльнай прамысловасці, быў паскораны будаўніцтвам каналу паміж Лідсам і Ліверпулам у 1699 годзе. Чыгуначная сетка была пабудавана вакол Лідса ў 1834 годзе, што значна палепшаныла сувязь гораду з нацыянальнымі рынкамі і істотна паўплывала на яго развіццё. Разам з ростам тэхнічнага прагрэсу і прамысловай экспансіяй Лідс працягваў гандляваць і сельскагаспадарчымі таварамі, гэта значыць у 1864 годзе ў горадзе пачала працу збожжавая біржа.

У 1914 годзе вытворчасць гораду была пераарыентавана на друк, машынабудаванне, хімічную і швейную вытворчасць. Зніжэнне вытворчасці ў 1930-х гадах змянілася часовым узростам прамысловасці ў сувязі з пераходам да ваеннай вытворасці падчас Другой сусветнай вайны. Тым не менш, у 1970-я гады швейнай прамысловасць Лідса была ў незваротным заняпадзе, з-за адсутнасці магчымасцей канкурыравання з таннымі вырабамі замежных канкурэнтаў[3].

Лідс мае марскі клімат, з вялікім уплывам Атлантычнага акіяна. Лета, як правіла, мяккае, з умеранай колькасцю ападкаў, зімы халодныя, дажджлівыя, часам назіраюцца снег і мароз.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Сувязь з Беларуссю

[правіць | правіць зыходнік]
  • У Лідсе нарадзіўся Джым Дынглі (1942) — брытанскі славіст, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры.

Зноскі

  1. а б https://it-ch.topographic-map.com/map-vdn4m2/Leeds/?zoom=18&center=53.80006%2C-1.54962&popup=53.80028%2C-1.54971
  2. S.A. Caunce (2003). "Houses as Museums: The Case of the Yorkshire Wool Textile Industry". Transactions of the RHS Royal Historical Society (Royal Historical Society) 13: 329–343.
  3. Katrina Honeyman (2000). Well suited: a history of the Leeds clothing industry, 1850–1990. Oxford University Press. ISBN 0-19-920237-0.