Маленькая і простая бібліятэка для канвертацыі кірыліцы ў сучасную (з ž, č, š і v, т.зв. "чэшскую") і старую(з ż, cz, sz і w, т.зв. "пользскую") лацінку.
Latynkatar ёсць у PyPI.
$ python -m pip install latynkatar
Не правяралася і не гарантуецца праца з Python да версіі 3.9.
Усё досыць просталінейна:
>>> import latynkatar
>>> # сучасная ("чэшская")
>>> latynkatar.convert("Але лёс склаўся так, што хрусць і папалам!")
'Ale los skłaŭsia tak, što chruść i papałam!'
>>> # сучасная без пазначэння транзітыўнай мяккасці
>>> latynkatar.convert("Але лёс склаўся так, што хрусць і папалам!", miakkasc=False)
'Ale los skłaŭsia tak, što chrusć i papałam!'
>>> # старая ("польская")
>>> latynkatar.convert_old("Але лёс склаўся так, што хрусць і папалам!")
'Ale los skłaŭsia tak, szto chruść i papałam!'
>>> # старая без пазначэння транзітыўнай мяккасці
>>> latynkatar.convert_old("Але лёс склаўся так, што хрусць і папалам!", miakkasc=False)
'Ale los skłaŭsia tak, szto chrusć i papałam!'
Прынцыпы працы бібліятэкі:
- Ніякага выпраўлення памылак.
- Са зменаў правапісу толькі яўна пазначаецца транзітыўная мяккасць зычных, астатняе пры канвертацыі захоўваецца роўна з тымі ж асаблівасцямі правапісу і памылкамі, якія былі да канвертацыі. Прычым, пазначэнне мяккасці пры жаданні можна адключыць (гл. прыклад вышэй)
- Кірылічныя сімвалы, якім адпавядае некалькі лацінскіх сімвалаў пры трансляцыі вялікіх літар маюць вялікай толькі першую літару ў пары (Chleb, Jan), што можа быць праблемай у выпадках, калі гэта не слова з вялікай літары ці абрэвіятура, а проста нешта напісанае КАПСАМ. Бо атрымаецца ChLEB, JaN.
У якасці ўзору ўжывання бібліятэкі ці анлайн канвертара створанага на яе аснове магу прапанаваць паглядзець на сайт latynkatar.org. Зыходнікі даступныя тут.
Copyright Andrej Zacharevicz, 2023
ад GNU