20 ліпеня
20 ліпеня — дзвесце першы (дзвесце другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← ліпень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
Падзеі
правіць- 514: Пачатак пантыфіката Папы Рымскага Гармізда.
- 1653: Рускае пасольства прыбыла ў Чыгірын з паведамленнем аб згодзе цара ўзяць пад свае заступніцтва запарожскае казацтва.
- 1701: Шведская армія пад кіраўніцтвам Карла XII разбіла каля Рыгі (Бітва пры Спілве) удвая большую саксонскую армію.
- 1759: Падчас Сямігадовай вайны расійскае войска ўзяло Франкфурт-на-Одэры.
- 1797: Упершыню выканана кампазіцыя «Mazurek Dąbrowskiego», якая стала гімнам Польшчы.
- 1944: Савецкая армія выйшла на Буг.
- 1944: Няўдалы замах на Адольфа Гітлера.
- 1958: У Мадрыдзе выйшаў першы нумар «Эвангелісцкага прапаведніка» пад рэдакцыяй У. Рыжы-Рыжскага.
- 1969: Амерыканскі касмічны апарат «Апалон-11» здзейсніў пасадку на Месяц.
- 1976: Пасадачны апарат «Вікінг-1» сеў на паверхні Марса.
- 2012: Пасля рэстаўрацыі адкрыўся Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс.
Нарадзіліся
правіць- 1304: Франчэска Петрарка, італьянскі паэт, мысліцель, вучоны (пам. 19.7.1374)
- 1519: Інакенцій IX, Папа Рымскі (пам. 30.12.1591)
- 1774: Агюст Фрэдэрык Луі Мармон, маршал Францыі
- 1785: Махмуд II, султан Асманскай імперыі (пам. 1.7.1839)
- 1814: Сэмюэль Кольт, амерыканскі збройнік (пам. 10.1.1862)
- 1816: Эдвард Жалігоўскі, польскі паэт, філосаф, грамадскі дзеяч (пам. 28.12.1864)
- 1822: Грэгар Іаган Мендэль, аўстрыйскі біёлаг і батанік (пам. 6.1.1884)
- 1830: Клементс Маркем, брытанскі географ
- 1847: Макс Ліберман, нямецкі мастак
- 1880: Гальяш Леўчык, беларускі паэт (пам. 1944)
- 1897: Тадэвуш Рэйхштэйн, швейцарскі хімік
- 1899: Фрыц Гларнер, швейцарскі і амерыканскі мастак
- 1900: Курт Зелігман, швейцарска-амерыканскі мастак
- 1901: Гастон Варэнгьен, французскі лінгвіст, эсперантолаг, паэт, перакладчык, публіцыст на мове эсперанта (пам. 20.12.1991)
- 1919: Эдмунд Хілары, новазеландскі даследчык і альпініст (пам. 11.1.2008)
- 1924: Таццяна Ліёзнава, савецкі кінарэжысёр (29.9.2011)
- 1931: Гай дэ Пікарда, англійскі даследчык беларускай гісторыі і культуры, музыколаг (пам. 20.4.2007)
- 1938: Вахтанг Кікабідзэ, грузінскі спявак і акцёр
- 1947: Карлас Сантана, амерыканскі гітарыст
- 1954: Джэфры Фрыдман, амерыканскі генетык
- 1971: Зміцер Вайцюшкевіч, беларускі спявак і музыкант
- 1974: Сайман Рэкс, амерыканскі акцёр
- 1974: Эп Петронэ, эстонская пісьменніца, журналістка
- 1980: Жызэль Бюндхэн, бразільская мадэль і актрыса
- 1984: Мары Марціно, французская фрыстайлістка
Памерлі
правіць- 1031: Роберт II Набожны, кароль Францыі
- 1201: Агнеса Меранская, каралева Францыі
- 1627: Гудбрандур Торлаксан, ісландскі рэлігійны дзеяч, матэматык (нар. 1541?)
- 1636: Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ, мецэнат (нар. 16.6.1589)
- 1816: Гаўрыла Дзяржавін, рускі паэт (нар. 3(14).7.1743)
- 1866: Георг Фрыдрых Бернхард Рыман, нямецкі матэматык (нар. 17.9.1826)
- 1937: Гульельма Марконі, італьянскі радыётэхнік і прадпрымальнік, адзін з вынаходнікаў радыё (нар. 25.4.1874)
- 1945: Поль Валеры, французскі паэт, філосаф
- 1970: Алесь Астапенка, беларускі паэт, перакладчык (нар. 14.7.1920)
- 1977: Іван Любачка, беларускі гісторык (нар. 1.5.1915)
- 1992: Джон Брэтбі, брытанскі мастак
- 1994: Поль Дэльво, бельгійскі мастак
- 2016: Павел Рыгоравіч Шарамет, беларускі журналіст