1945
год
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1945 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіць- 27 студзеня: Савецкая Армія вызваляе вязняў Асвенціма.
- 30 студзеня: Экіпаж савецкай падводнай лодкі С-13 пад камандаваннем Аляксандра Марынескі патапіў нямецкі суперлайнер «Wilhelm Gustloff», у сувязі з чым у Германіі была абвешчана жалоба, а Адольф Гітлер аб’явіў Марынеску асабістым ворагам.
- 2 лютага: Аляксій I абраны Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.
- 3 лютага: Пераможнае заканчэнне Вісла-Одэрскай аперацыі савецкіх войскаў.
- 4 лютага: Пачала працу Ялцінская канферэнцыя кіраўнікоў краін антыгітлераўскай кааліцыі.
- 10 лютага: Савецкія войскі пачалі Усходне-Памеранскую наступальную аперацыю
- 13 лютага: Савецкія войскі разграмілі будапешцкую групоўку нямецкіх войск і ўзялі Будапешт.
- 23 лютага: Савецкімі войскамі ўзята Познань.
- 10 сакавіка: Самы цяжкі паветраны налёт амерыканскімі бамбардзіроўшчыкамі B-29 на горад Токіа, што прывяло да вялікіх разбурэнняў і ахвяр сярод жыхароў.
- 11 красавіка: Вызваленне амерыканскімі войскамі вязняў Бухенвальда.
- 16 красавіка: Савецкія войскі пачалі Берлінскую наступальную аперацыю.
- 18 красавіка: Амерыканскія войскі занялі горад Лейпцыг.
- 30 красавіка: Грос-адмірал Карл Дзёніц узначаліў Фленсбургскі ўрад яшчэ не акупаванай тэрыторыяй Трэцяга Рэйха.
- 1 мая: Над Рэйхстагам у Берліне ўзняты чырвоны сцяг.
- 5 мая:
- Бой за замак Ітэр у Аўстрыі.
- Пачалося ўзброенае паўстанне ў Празе.
- 8 мая: Нацысцкая Германія капітулявала ў Другой сусветнай вайне.
- 26 чэрвеня: Прадстаўнікі 50 дзяржаў-заснавальніц падпісалі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
- чэрвень: У БССР пад назвай «Бярозка» адноўлена выданне часопіса для дзяцей (у 1929—1941 выдаваўся пад назвай «Іскры Ільіча»).
- 16 ліпеня: ЗША паспяхова праводзяць першыя ў свеце ядзерныя выпрабаванні.
- 6 жніўня: Ядзерная бомба скінута на Хірасіму (Японія).
- 8 жніўня: СССР аб’явіў вайну Японіі.
- 9 жніўня: Атамная бомба скінута на горад Нагасакі (Японія).
- 15 жніўня:
- Капітулявала японская Экспедыцыйная армія ў Кітаі. Імператар Хірахіта зрабіў па радыё заяву аб капітуляцыі Японіі ў вайне.
- У Рэгенсбургу заснаваны Беларускі нацыянальны цэнтр, як галоўны прадстаўнік беларусаў на эміграцыі.
- 16 жніўня: Падпісаны дагавор аб дзяржаўнай граніцы паміж СССР і Польшчай.
- 2 верасня: На борце амерыканскага лінкора «Місуры» ў Такійскім заліве падпісаны Акт аб капітуляцыі Японіі ў Другой сусветнай вайне.
- 2 верасня: В'етнам абвясціў незалежнасць.
- 24 кастрычніка: Уступіў у сілу Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
- 28 кастрычніка: У Мінску закладзены парк Перамогі.
- 6 лістапада: Заснаваны Мінскі матацыклетна-веласіпедны завод.
- 10 снежня: Адкрытая Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Германія), першы дырэктар Аляксандр Орса.
- 19 снежня: Пачаў рэгулярныя тэлеперадачы маскоўскі тэлецэнтр.
- 20 снежня: Выйшаў першы нумар «Настаўніцкай газеты».
Нарадзіліся
правіць- 1 студзеня: Вольга Іпатава, беларуская пісьменніца
- 14 красавіка: Рычы Блэкмар, англійскі гітарыст, удзельнік гуртоў Deep Purple, Rainbow
- 25 красавіка: Б'ёрн Крысціян Ульвеус, шведскі спявак, музыкант, кампазітар. Адзін з заснавальнікаў квартэта ABBA
- 21 кастрычніка: Мікіта Сяргеевіч Міхалкоў, расійскі акцёр і кінарэжысёр
- 15 лістапада: Анні-Фрыд Люнгстад, шведская спявачка, салістка квартэта ABBA
Памерлі
правіць- 6 студзеня: Марыя Магдалена Радзівіл, беларуская мецэнатка (нар. 8.7.1861)
- 5 лютага: Сямён Пустэльнікаў, Герой Савецкага Саюза, ураджэнец Беларусі (нар. 10.02.1921)
- 31 сакавіка: Ханс Фішэр, нямецкі ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1930)
- 20 красавіка: Адольф Гітлер, ідэолаг і цэнтральная фігура нацызму, заснавальнік таталітарнай дыктатуры Трэцяга Рэйха (нар. 1889)
- 10 жніўня: Роберт Годард, амерыканскі вучоны-ракетатэхнік
- 31 жніўня: Стэфан Банах, польскі матэматык
- 24 верасня: Ганс Вільгельм Гейгер, нямецкі фізік
- 8 кастрычніка: Фелікс Зальтэн, аўстрыйскі пісьменнік, журналіст, крытык
- 28 снежня: Тэадор Драйзер, амерыканскі пісьменнік (нар. 27.7.1871)