[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

Resident Evil 4

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Resident Evil 4
Распрацоўшчык Capcom Production Studio 4
Выдаўцы Capcom
Лакалізатары Noviy Disk[d] і SoftClub[d]
Частка серыі Resident Evil[d]
Дата выпуску 11 студзеня 2005
Жанры прыгодніцкі экшан, third-person shooter[d] і survival horror[d]
Стваральнікі
Прадзюсары
Тэхнічныя даныя
Платформы GameCube, PlayStation 2, Windows, Wii, Java, Android, iOS, Zeebo, PlayStation 3, Xbox 360
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня[1]
Мовы інтэрфейсу англійская[1], французская[1], нямецкая[1], іспанская[1] і італьянская мова[1]
Носьбіты аптычны дыск Nintendo[d], MiniDVD[d], DVD, Blu-ray Disc[d], лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне геймпад, камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і сэнсарны экран[d]
Афіцыйны сайт (яп.)

Resident Evil 4анг. — Прыстанак Зла 4), вядомая ў Японіі як Biohazard 4 (яп. バ イ オ ハ ザ ー ド 4 Баіо Хадза:до Фо, Біялагічная пагроза 4) — мультыплатформавая камп’ютарная гульня ў жанрах баявік ад трэцяй асобы і survival horror, чацвёртая частка серыяла «Resident Evil», распрацаваная студыяй «Capcom Production Studio 4» і выдадзеная вялікай колькасцю выдаўцоў, такімі як Capcom, Ubisoft, Nintendo Australia, Red Ant Enterprises і THQ Asia Pacific.

Гульня была выпушчаная 11 студзеня 2005 года ў Паўночнай Амерыцы, 27 студзеня ў Японіі, 18 сакавіка ў Еўропе для кансолі Nintendo GameCube[2].

Гісторыя чацвёртай часткі разгортваецца ў 2004 годзе, праз шэсць гадоў пасля падзей другой часткі. Леон Скот Кэнэдзі, ўрадавы агент, адпраўлены з місіяй у Еўропу. Яму трэба будзе выратаваць Эшлі Грэхэм, дачку Прэзідэнта ЗША, выкрадзеную таямнічым культам. Падарожжа ў сельскую вёску, якая знаходзіцца ў Іспаніі, абгортваецца сустрэчай з яе крыважэрнымі жыхарамі.[3]

Праз паўгода пасля выхаду арыгінальнага выдання, гульня была партавана на платформу «PlayStation 2». 25 кастрычніка версія для PlayStation 2 выходзіць у Паўночнай Амерыцы, 4 лістапада — ў Еўропе, 11 лістапада — ў Аўстраліі і 1 снежня — ў Японіі. У чэрвені 2007 гульня выйшла на «Wii» і Windows. HD-рэмастэрынг Resident Evil 4 у высокай выразнасці, з’явіўся 20 верасня 2011 года на платформах PlayStation 3 і Xbox 360[4].

Да ліпеня 2011 года, агульныя аб’ёмы продажаў Resident Evil 4 на ўсіх платформах дасягнулі адзнакі прыкладна 7 030 000 асобнікаў, што зрабіла яе самай паспяховай у серыі. У 2012 годзе гульня была занесеная ў кнігу Guinness World Records Gamer’s Edition, як самая прадаваная гульня жанру Survival Horror.

У 2014 годзе выйшла Resident Evil 4 Ultimate HD Edition — перавыданне Resident Evil 4 у HD для PC.

Гулец кіруе ад трэцяй асобы Леонам Скотам Кэнэдзі ў місіі па выратаванні дачкі Прэзідэнта Злучаных Штатаў, Эшлі Грэхэм. Гульнявы працэс засяроджаны на дзеяннях і перастрэлках з удзелам вялікіх груп ворагаў на адкрытых прасторах. Камера размяшчаецца ззаду персанажа (на ўзроўні плячэй) і дазваляе павялічваць маштаб карцінкі пры навядзенні зброі[5].

У адрозненне ад папярэдніх гульняў серыі, у чацвёртай частцы быў дададзены лазерны прыцэл, які дазваляе цэліцца ў розных напрамках і лёгка мяняць яго размяшчэнне ў любы час. Кулі ўздзейнічаюць на ворагаў, у залежнасці ад таго, куды яны патрапілі: стрэл у нагу можа прымусіць ворагаў спатыкнуцца, у той час як стрэлы ў рукі прымусяць іх выпусціў зброю[6].

Яшчэ адным новым аспектам Resident Evil 4 з’яўляецца ўключэнне кантэкстна-залежнага кіравання. Зыходзячы з сітуацыі, гулец можа ўзаемадзейнічаць з рознымі аспектамі навакольнага асяроддзя: спускацца па лесвіцы, выскокваць з акна або ўхіляцца ад варожай атакі. Таксама маюцца дынамічныя ўнутрагульнявыя відэа з элементамі QTE, у якіх гулец павінен націскаць кнопкі, якія паказваюцца на экране, каб выканаць дзеянні — такія як ухіленне ад падзення валуна або ў барацьбе з ворагам, каб герой выжыў. Падобныя сцэны ўключаны ў многія бітвы з босамі, дзе гулец павінен пазбягаць імгненных смяротных нападаў[7].

Рэцэнзіі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Сайт Metacritic выставіў выданням для GameCube і PlayStation 2 ацэнку 96 з 100 балаў[8][9]. Сюжэт і персанажы ў цэлым атрымалі добрыя водгукі. Грэг Касавін з Gamespot пахваліў агучку гульні, але адзначыў «нейкія нехарактэрна тупыя дыялогі» і некалькі недахопаў з графікай. Yahoo! Games заклікала кампанію Capcom дадаць пабольш дэталізацыі персанажам гульні[10][11].

Ацэнкі версіі для Microsoft Windows не так высокія, як у іншых выданняў. Выданне было моцна раскрытыкаваў за адсутнасць падтрымкі мышы, дрэннае кіраванне з клавіятуры, нізкаякасныя унутрагульнявыя відэа, праблемы з асвятленнем, а таксама неабходнасцю мець геймпад для геймплэя і больш дакладнага прыцэльвання. Нягледзячы на ўсе недахопы, гульня атрымала станоўчыя водгукі ад IGN і GameSpot[12][13].

Версія HD для Xbox 360 была ацэненая ў цэлым станоўча. Так, Teamxbox (IGN) выставіла выданню агульную ацэнку 8[14], а Xbox360Achievements — 89 (з 100)[15].

Гульня лічыцца адной з самых уплывовых гульняў 2000-х гадоў, у сувязі з тым, што дзякуючы ёй былі перагледжаны, па меншай меры, два жанры відэагульняў: жахі і баявік ад трэцяй асобы. Яна дапамагае зразумець жанр баявіка ад трэцяй асобы, уводзячы «апору на зрушэнне ракурсаў, што не хавае дзеянняў»[16]. Выгляд з-за пляча, уведзены ў гульню, у цяперашні час стаў стандартам у жанры баявік ад трэцяй асобы. Пачынаючы з Gears of War і заканчваючы такімі гульнямі як Batman: Arkham Asylum.[17] Акрамя таго, яна стала стандартам у плане «дакладнага прыцэльвання» для гульняў з баямі, напрыклад, Dead Space і Grand Theft Auto[18].

У гульні гэтак жа зроблена спроба перагляду жанру survival horror увядзеннем дакладнага прыцэльвання і падкрэслівання рэфлексаў[19], што пашырае геймплэй элементамі больш шырокага жанру баявік[20]. Аднак, гэта прымусіла рэцэнзентаў выказаць здагадку, што серыя Resident Evil адышла ад жанру survival horror[21][22], асновы якога яна заклала[23]. Іншыя буйныя серыі жанру рушылі ўслед яе прыкладу, развіваючы баявую сістэму для таго, каб паказаць пабольш дзеянняў. Гэта такія гульні як Silent Hill Homecoming[21] і Alone in the Dark, выпушчаныя ў 2008 годзе[24].

Зноскі

  1. а б в г д е Steam — 2003. Праверана 31 сакавіка 2022.
  2. Resident Evil 4 Release Information for Nintendo GameCube (англ.)(недаступная спасылка). GameFAQs (26 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 03.09.2012.
  3. Serge. Обзор Resident Evil 4(недаступная спасылка). Gameland.ru (12 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2012.
  4. Андрей Чаплюк. Нашествие зомби назначено на сентябрь(недаступная спасылка). Игромания (26 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2012. Праверана 03.09.2012.
  5. Alexandru Stanescu. Resident Evil 4 (англ.)(недаступная спасылка). Softpedia (1 лютага 2007). — «The camera problems have been finally solved thanks to a very useful over-the-shoulder and behind the player camera that makes the whole aiming process really easy.»  Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2012. Праверана 03.09.2012.
  6. IGN Staff. Resident Evil 4 - Gamecube Preview (англ.)(недаступная спасылка). IGN (17 сакавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 14 снежня 2014.
  7. IGN Staff. Resident Evil 4 Secrets Revealed (англ.)(недаступная спасылка). IGN (23 сакавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 03.09.2012.
  8. Resident Evil 4 (cube: 2005): Reviews (англ.)(недаступная спасылка). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2012.
  9. Resident Evil 4 PlayStation 2 — Metacritic
  10. Adam Pavlacka (27.10.2005). "Resident Evil 4 (PS2)"(англ.). Yahoo! Games. Архівавана з арыгінала 16 снежня 2008. Праверана 03.09.2012. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  11. Kevin Vanord (19.06.2007). "Resident Evil 4: Wii Edition"(англ.). GameSpot. Праверана 03.09.2012. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  12. Kevin Vanord. Resident Evil 4 PC review (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot (22 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 03.09.2012.
  13. Charles Onyett. Resident Evil 4 Review (PC) (англ.)(недаступная спасылка). IGN (25 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2012. Праверана 03.09.2012.
  14. «-Sparky-». Resident Evil 4 HD Review (Xbox 360) (англ.)(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2012.
  15. Richard Walker. Resident Evil 4 HD Review (англ.)(недаступная спасылка). Xbox360Achievements (19 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2012. Праверана 3 верасня 2012.
  16. Jason Dobson. Post-GDC: Cliff Bleszinski Says Iteration Won Gears of War (англ.)(недаступная спасылка). Gamasutra (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 03.09.2012.
  17. Daniel Kaszor. Decade in Review: The most influential video games since Y2K (англ.)(недаступная спасылка). The National Post[en] (30 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2010. Праверана 3 верасня 2012.
  18. Gaming's most important evolutions (англ.)(недаступная спасылка). GamesRadar. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012. Праверана 03.09.2012.
  19. James Brightman. Capcom's RE4 Reinvigorates the Franchise (англ.). GameDaily (2 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2008. Праверана 03.09.2012.
  20. Gateway to Horror (англ.)(недаступная спасылка). UGO Networks (17 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 03.09.2012.
  21. а б Jim Sterling. How survival horror evolved itself into extinction (англ.)(недаступная спасылка). Destructoid (8 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2009. Праверана 03.09.2012.
  22. Matthew Pellett. Resident Evil 5 (англ.)(недаступная спасылка). Computer and Video Games (6 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2012. Праверана 03.09.2012.
  23. Jim Sterling. Fear 101: A Beginner's Guide to Survival Horror (англ.)(недаступная спасылка). IGN (9 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 03.09.2012.
  24. Ellie Gibson. Atari's Phil Harrison Interview (англ.)(недаступная спасылка). Eurogamer (29 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2012. Праверана 03.09.2012.