PANaNieba
PANaNieba | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | рэп, хіп-хоп |
Гады | 2006—па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Лэйблы | БМАgroup, Vigma |
Склад |
SP Kava Śviedak |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
PANaNieba (ПАНаНеба) — беларускі рэп-гурт.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гурт PANaNieba пачаў фарміравацца ў 2006 годзе ў горадзе Вілейка. Той жа восенню «PANaNieba» сталі першым беларускамоўным гуртом-удзельнікам найбуйнейшага на той момант хіп-хоп фестываля ў Беларусі — «Quick Style Cup».
У 2010 годзе БМАgroup выдае альбом PANaNieba «На балоце», які быў прызнаны найлепшым дэбютам году на цырымоніі Experty.by.[1]
Крыху больш чым праз год (30 снежня 2011) музыкі выдаюць новы альбом 71. Назва альбома абазначае две апошнія лічбы тэлефоннага кода Вілейкі, адкуль паходзяць удзельнікі гурта. У запісе ўдзельнічалі рэперы Zeman і Тарас, а таксама лідар Neuro Dubel Аляксандр Куллінковіч. Рэліз быў выдадзены лэйблам БМАgroup сумесна з кампаніяй Vigma.[2]
Па стане на 2017 год гурт не праводзіць ніякай актыўнай дзейнасці, SP Kava займаецца сольнай кар'ерай.[3]
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]Іншае
[правіць | правіць зыходнік]- Цягнік 1оты (гісторыя першая) (2006)
- Нямузыка (2007)
- PANaNieba (2010, сінгл)
- Ноч (2010, сінгл)
- Место подписи (2013, трыб'ют Neuro Dubel)[4]
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме PANaNieba
- Група PANaNieba ВКонтакте
- Pananieba "71" (+аўдыё) / Experty.By