[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

Landsat 7

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Landsat-7

Landsat 7 — штучны спадарожнік дыстанцыйнага зандавання Зямлі, апошні на канец 2010 года спадарожнік праграмы Landsat. Быў выведзены на арбіту 15 красавіка 1999 г. ракетай-носьбітам Delta II з ваенна-паветранай базы Вандэнберг (Vandenberg), Каліфорнія. Стартавая маса КА — 2200 кг, даўжыня 4,3 м, дыяметр 2,8 м. Арбіта сонечна-сінхронная, вышыня 705 км. Накланенне 98,2°, перыяд звароту 98,9 хвілін, паўтор арбітальнага цыклу 16 дзён (233 віткі), памер сцэны (кадра) 185х170 км. Пры здымцы адной сцэны прылада ETM+ перадае на Зямлю каля 3.8 гігабіт дадзеных. Прылада ETM+ вядзе збор дадзеных у 8-мі спектральных каналах. Раздзяляльная здольнасць у бачных і інфрачырвоных каналах складае 30 м.