[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

Эмірат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эміра́т (от араб. أمیر‎‎ [’amīr] — уладар, правадыр) — форма кіравання ісламскай дзяржавы. Слова «эмірат» тоесна (раўназначна) паняццям Халіфат, Султанат і Імамат, якое ўзначальваецца эмірам. Эмірат — гэта не спадчынная манархія, першапачаткова эміраў абірала ісламская ума абшчына. Абавязковай умовай для эмірата з’яўляецца ператварэнне ў жыццё мусульманскіх законаў — шарыята. З часам эмірат фактычна трансфармаваўся ў дзяржаву, якая нагадвае каралеўства. Першым эміратам (халіфатам) у гісторыі мусульман быў Медынскі Халіфат — ісламская дзяржава ўстаноўленае прарокам Мухамедам у Медыне пасля перасялення першых мусульман з Мекі. У сучасным свеце засталося не шмат эміратаў — на Блізкім Усходзе гэта: эміраты, якія ўваходзяць у склад канфедэрацыі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, а таксама Катар і Кувейт. З 1996 да 2001 года ісламская форма кіравання (эмірат) была і на тэрыторыі Афганістана (Ісламскі Эмірат Афганістан). У 2007 годзе, пасля аб’явы сіламі ісламскага супраціўлення пра ўсталяванне Эмірата на тэрыторыях Паўднёвага і Паўночнага Вазірыстана каўказскія партызаны абвясцілі Эмірат і на ўсёй тэрыторыі Паўночнага Каўказа, скасаваўшы Чачэнскую Рэспубліку Ічкерыя. Пасля пачатку антыўрадавых выступаў у Емене ў 2011 маджахеды арганізацыі «Аль-Каіда» на Аравійскім паўвостраве абвясцілі эмірат на тэрыторыі еменскай правінцыі Аб’ян. За ўсталяванне эмірата ваююць маджахеды арганізацыі «Аш-Шабаб» на Поўдні Самалі.

Самастойныя эміраты

[правіць | правіць зыходнік]

Эміраты — правінцыі дзяржаў

[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя эміраты

[правіць | правіць зыходнік]

(няпоўны)

Дзяржава Сталіца Час існавання Заўвага
Армянскі эмірат Двін 637886 Залежны ад Халіфата
Эгрыскі эмірат Накалакеві 697778 Залежны ад Халіфата, існаваў умоўна, уваходзіў у склад Тбіліскага
Дэрбенцкі эмірат Дэрбент 7351239 Залежны ад Халіфата
Тбіліскі эмірат Тбілісі 7361122 Залежны ад Халіфата
Кордаўскі эмірат Кордава 756929 Залежны ад Халіфата, пазней ператвораны ў Кордаўскі халіфат
Крыцкі эмірат Харнак 825961
Барыйскі эмірат Бары 847871 Залежны ад Халіфата
Сіцылійскі эмірат Палерма 9651072
Гранадскі эмірат Гранада 12281492
Эмірат Айдын Смірна 13081425
Бухарскі эмірат
(Бухарскае ханства)
Бухара 17851920 З 1868 года пад пратэктаратам Расійскай імперыі.
Эмірат Афганістан Кабул 18231929 Да 1919 года пратэктарат Вялікабрытаніі, затым стаў каралеўствам.
Неджд 19021921 Затым стаў султанатам.
Севера-Каўказскі эмірат Ведэна 19191920 Дзяржава пад пратэктаратам Асманскай імперыі.
Трансіарданія Аман 19211946 Пад брытанскім кіраваннем.
Ісламскі Эмірат Афганістан Кабул 19962001 Часткова прызнаная дзяржава.
Бахрэйн Манама 19712002 З 2002 года каралеўства.

Абвешчаныя, але фактычна неіснуючыя

[правіць | правіць зыходнік]