Санг’ё
Астравы Санг'ё | |
---|---|
індан. Kepulauan Sangihe | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | Востраў Сангір |
Агульная плошча | 1 056 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 320 м |
Насельніцтва | 139 262 чал. (2020) |
Шчыльнасць насельніцтва | 131,88 чал./км² |
Размяшчэнне | |
3°35′ пн. ш. 125°30′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Мора Сулавесі |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Санг'ё, таксама Сангі́хе (індан.: Kepulauan Sangihe), або Сангір (індан.: Kepulauan Sangir) — астравы на ўсходзе мора Сулавесі. Уваходзяць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча - 1056 км². Насельніцтва (2020 г.) — 139 262 чал.
Геаграфія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Астравы Санг'ё месцяцца на паўднёвым усходзе мора Сулавесі. Узніклі ў выніку субдукцыі тэктанічных пліт і далейшай вулканічнай актыўнасці. На астравах да нашых дзён захоўваюцца актыўныя вулканы. Адзін з іх — вулкан Аву (1320 м) на востраве Сангір. Узбярэжжа часткі астравоў атачаюць каралавыя рыфы. Клімат субэкватарыяльны пасатны. Астравы Санг'ё знаходзяцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў, якія звычайна прыпадаюць на сезон мусонаў (кастрычнік — красавік).
Схілы вулканаў пакрыты лясамі і горнымі лугамі. На астравах знойдзена 8 эндэмічных прадстаўнікоў фаўны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Археалагічныя знаходкі сведчаць, што астравы былі населены каля 5 тысяч гадоў таму. Сучаснае карэннае насельніцтва складаюць сангірцы, аўстранезійскі народ, блізкі па мове і культуры да мінахасаў Паўночнага Сулавесі. Іх продкі прыбылі на астравы Санг’ё ў 1 тысячагоддзі да н. э. Згодна паданням, у XIV—XV стагоддзях на астравах склалася асобная дзяржава.
У 1677 годзе Санг’ё трапілі ў каланіяльную залежнасць ад Галандыі. У 1950 годзе далучаны да незалежнай Інданезіі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Астравы звязаны паромнымі пераправамі з Манада. З-за дрэннай транспартнай сувязі турызм пакуль не з'яўляецца важнай галіной эканомікі, хаця мае добрыя перспектывы. Мясцовае насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам і марскім гандлем.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Sangihe Islands
- Sangihe & Talaud Архівавана 29 красавіка 2015.
- SANGIHE ISLANDS: STEPPING AWAY FROM THE BACKPACKER TRAIL
- Volcanoes of Sulawesi and the Sangihe Islands
- Geology and Geological History of the Sangihe-Talaud Region
- SEJARAH DAN KEBUDAYAAN SANGIHE
- The Sangihe Talaud Archipelago Архівавана 29 студзеня 2020.