[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

Хобат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хобат афрыканскага слана

Хобат — выцягнутая рухомая частка морды з адкрытымі на яе канцы ноздрамі ў некаторых паўзуноў (мяккія чарапахі) і млекакормячых (большасць насякомаедных, тапіры, самцы марскога слана, сланы і іншыя). Звычайна выконвае дыхальную, нюхальную і датыкальную функцыі. У сланоў хобат утвораны ад зрастання выцягнутага носа з верхняй губой.