Нараў
Нараў | |
---|---|
польск. Narew | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 484 км |
Басейн | 75 175 км² |
Расход вады | 320 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°43′56″ пн. ш. 24°20′27″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вісла |
• Каардынаты | 52°26′00″ пн. ш. 20°40′37″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вісла → Балтыйскае мора |
|
|
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На́раў — рака ў Пружанскім, Свіслацкім раёнах Беларусі і Польшчы, правы прыток Віслы. Да 1962 года лічыўся правым прытокам Буга.
Даўжыня 497 км, у межах Беларусі 44 км. Вадазбор 74,8 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў межах Беларусі (з прытокамі, якія ўпадаюць на тэрыторыі Польшчы) 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні ў межах Беларусі 0,3 ‰.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Нараў балцкага паходжання.
Корань Nar- у літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Nar-upis[1]. На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі корань Nar- у рачных назвах тыпу Нароўля на Верхнім Падняпроўі[2], Нара на Верхнім Павоччы[3]. Роднасны яму корань Ner- у гідронімах тыпу Няропля, Нярус(с) (прыток Дзясны).
Корань Nar- (Ner-) звязаны з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)», далей да індаеўрапейскага *ner- «ныраць, пагружацца; прытулак, логвішча, нара»[4].
У «Яцвяжскім слоўнічку» зафіксаваны яцвяжскі варыянт назвы Нарава Naura. Ён узнік у выніку метатэзы (перастаноўкі гукаў) адпачатнай асновы *nar-ṷ- у аснову *naṷ-r-. Таго ж паходжання і назва мазурскага возера Naury (цяпер Кікіты ), а над ім вядомая «Нау́рская гара».
Яцвяжская форма назвы ракі Наўра пацвярджае прывязку лакалізацыі дагістарычных неўраў да вобласці цячэння гэтай ракі, што рабілі яшчэ да адкрыцця «Яцвяжскага слоўнічка»[5].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца з вярхоўя Скаронава канала за 6 км на паўночны ўсход ад в. Клепачы Пружанскага раёна, вусце на тэрыторыі Польшчы. У Беларусі цячэ па Прыбужскай раўніне праз Белавежскую пушчу. Замярзае ў першай дэкадзе снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Шырыня ракі ў межань — 8—10 м.
Даліна ў межах Беларусі амаль на ўсім працягу невыразная. Каналізавана 13 км рэчышча ад вытоку да вусця канала Матылёў Роў; на астатнім працягу яно звілістае, месцамі выраўнаванае.
Асноўныя прытокі
[правіць | правіць зыходнік]Справа: Мядзянка, Рудаўка, Пчолка, Калонка, Бебжа, Шса, Амулёў, Вкра. Злева: Нямержанка, Тушамлянка, Нараўка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 223.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
- ↑ В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования 1981. Москва, 1982. С. 36.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 766.
- ↑ Топоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 453—462.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.