[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

МіГ-29

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МіГ-29
Тып лятальны апарат наземнага базіравання[d], fourth-generation fighter[d], знішчальнік, air superiority fighter[d] і multi-role combat aircraft[d]
Распрацоўшчык Russian Aircraft Corporation MiG[d]
Вытворца Russian Aircraft Corporation MiG[d], Dux Factory[d] і Sokol[d]
Першы палёт 6 кастрычніка 1977
Пачатак эксплуатацыі ліпень 1983[1]
Эксплуатанты Ваенна-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі, Algerian Air Force[d][2][3], Азербайджан[2][4], Бангладэш[2][4], Ваенна-паветраныя сілы СССР, Паветраныя сілы Украіны[d], Polish Air Force[d], Ваенна-паветраныя сілы ГДР[d] і Romanian Air Force[d]
Адзінак выраблена 1 600[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

МіГ-29 (руск.: МиГ-29) (НАТА — Fulcrum) — шматмэтавы савецкі знішчальнік чацвёртага пакалення. Быў асноўным шматмэтавым знішчальнікам краін Варшаўскага дагавору і СССР на працягу 80-х гг. XX ст. Цяпер знаходзіцца на ўзбраенні многіх краін свету, у тым ліку і Беларусі.

Першыя напрацоўкі па праекце лёгкага франтавога знішчальніка новага пакалення былі пачаты ў СССР у канцы 60-х гадоў XX стагоддзя. У 1969 годзе быў аб'яўлены конкурс на распрацоўку такога самалёта. У ім узялі ўдзел канструктарскія бюро Сухога і Якаўлева, таксама Мікаяна і Гурэвіча. Пераможцам было прызнана ДКБ «МіГ». Першы палёт прататыпа быў ажыццёўлены 6 кастрычніка 1977, а серыйная вытворчасць пачалася ў 1982 годзе на базе маскоўскага заводу № 30 («Сцяг працы»).

У жніўні 1983 першыя серыйныя МіГ-29 пачалі паступаць у ВПС СССР. З пачатку 1985 першыя два авіяпалка на МіГ-29 дасягнулі аператыўнай гатоўнасці. У 1988 МіГ-29 быў упершыню прадстаўлены на міжнародным авіясалоне ў Фарнборо. Гэты тып знішчальнікаў актыўна пастаўляўся на экспарт у мноства краін. Было распрацавана і выпушчана мноства розных мадыфікацый, уключаючы палубныя знішчальнікі МіГ-29К. Усяго да 1991 было выраблена каля 800 МіГ-29. 

  • МіГ-29 (выраб 9-12) — франтавы знішчальнік, першая серыйная мадыфікацыя МіГ-29. 
  • МіГ-29 (9-12А) — экспартная мадыфікацыя 9-12, пастаўляліся ў краіны Варшаўскага дагавору і ў іншыя краіны, у экспартную мадэль ўнесены змены ў РЛПК-29
  • МіГ-29 (9-13) — франтавы знішчальнік. Адрозніваецца ад мадыфікацыі 9-12 наяўнасцю ўбудаванай станцыі РЭБ «Гардэнія», магчымасцю падвескі двух падкрылавых ППБ і ў павялічанай масе баявой нагрузкі.
  •  МіГ-29С (9-13С) — далейшае развіццё мадыфікацыі 9-13, у наменклатуру ўзбраення ўключана ракета Р-77 (РВВ-АЕ), у РЛС з'явіўся рэжым адначасовай атакі двух паветраных цэляў. 
  • МіГ-29СД — шматмэтавы знішчальнік. 
  • МіГ-29СМ 
  • МіГ-29СМТ (9-17) — аднамесны, мадэрнізаваны варыянт знішчальніка МіГ-29СМ. 
  • МіГ-29К (9-31, 9-41) — палубны знішчальнік. 
  • МіГ-29КУБ (9-47) — палубны вучэбна-баявы знішчальнік. 
  • МіГ-29КВП — эксперыментальны самалёт. 
  • МіГ-29УБ — вучэбна-баявы знішчальнік, не мае РЛС. 
  • МіГ-29УБТ (9-52) — канструкцыя блізкая да МіГ-29СМТ, але ўсё ж ёсць мадыфікацыі вучэбна-баявога самалёта МіГ-29УБ. 
  • МіГ-29М (9-15) — шматмэтавы знішчальнік, у параўнанні з раннімі мадыфікацыямі МіГ-29 у канструкцыю і склад БРЭО унесены значныя змены, пашырана наменклатура ўзбраення. 
  • МіГ-29М2 — двухмесны шматмэтавы знішчальнік 
  • МіГ-29ОВТ — знішчальнік са зменным вектарам цягі, створаны на базе знішчальніка МіГ-29М. 
  • МіГ-35 — глыбокая мадэрнізацыя МіГ-29М (МіГ-33). 
  • МіГ-29МУ1 — украінская мадэрнізацыя МіГ-29. На 20% павялічаны далёкасць выяўлення паветраных цэляў (да 100 км у пярэдняй паўсферы і да 45 км - у задняй). Яго ўдасканаленыя ракеты Р-27ЕР1 і Р-27ЕТ1, якія выпускаюцца Украінскай Дзяржаўнай кампаніяй «Арцём», маюць далёкасць пуску да 95 км. У блізкім манеўраным баі ён зможа паражаць цэлі ракетамі новага пакалення «Грань».

Краіны-аператары

[правіць | правіць зыходнік]
Мапа аператараў знішчальніка МіГ-29 і яго мадыфікацый
Польскі МіГ-29 і F-16 ВПС ЗША
МіГ-29 са складу ВПС Перу

Сучасныя аператары і колькасць самалётаў

[правіць | правіць зыходнік]
МіГ-29 нямецкіх Люфтваффе
Венгерскі МіГ-29

Яшчэ ў 2009 годзе Міністэрства абароны Расіі прызнала, што каля 200 з 300 знішчальнікаў МіГ-29, якія знаходзяцца на ўзбраенні ВПС Расіі - не могуць падняцца ў паветра з-за карозіі хваставога апярэння. Пазней камісія ВПС устанавіла, што карозія хваставога апярэння ўразіла не менш за 80% усіх МіГ-29.[8]

  • 6 вер 2012 г. МіГ-29 разбіўся пад Чытою
  • 27 ліпеня 2014 МіГ-29 разбіўся ля Астрахані
  • 7 жніўня 2014 г. МіГ-29 быў збіты з дапамогай меркавана расійскіх ЗРК ля Енакіева. 
  • 17 жніўні 2014 МіГ-29 быў збіты ў Луганскай вобласці ў ходзе АТА пры вяртанні з баявога вылету. Пілот паспяхова катапультаваўся і быў дастаўлены ў тыл. 
  • 11 лістапада 2014 МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА разбіўся ў Брэсцкай вобласці Беларусі. 
  • 3 ліпеня 2015 - МіГ-29 расійскіх ВПС разбіўся падчас трэніравальнага палёту ў раёне станіцы Кушчаўская (Краснадарскі край). Пілоту, які кіраваў самалётам, удалося паспяхова катапультавацца. Паводле папярэдняй інфармацыі, інцыдэнт адбыўся з-за тэхнічнай няспраўнасці самалёта[9].

Знішчальнікі для параўнання

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www.airwar.ru/enc/fighter/mig29.html
  2. а б в World Air Forces 2014 — 2014.
  3. Frawley G. The International Directory of Military Aircraft 2002/03: The thoroughly revised fourth edition of the only biennial directoy of the world's military aircraft. Features over 320 individual aircraft types currently in service or under development and a fleet inventory of the world's air arms, plus significant UAVs and aircraft carriers.Aerospace Publications, 2002. — ISBN 978-1-875671-55-7
  4. а б World Air Forces 2008 — 2008.
  5. https://web.archive.org/web/20080526123322/http://www.migavia.ru/corporation/?tid=4#3
  6. World Air Forces 2015 pg. 11 Архівавана 19 кастрычніка 2017..
  7. http://topwar.ru/24660-sovetskie-istrebiteli-v-vvs-ssha-chast-5.html
  8. Lenta.ru: Восемьдесят процентов российских МиГ-29 поразила коррозия хвостового оперения
  9. «МиГ-29 упал возле станицы Кущевская на Кубани.» www.interfax.ru, 3.07.2015.
  • Суветны рэестр вайсковых самалётаў, Студзень 2011.(англ.)«World Military Aircraft Inventory». 2011 Aerospace: Aviation Week and Space Technology, January 2011.