Лардоз
Выгляд
Лардатычная постаць | |
---|---|
МКХ-10 | M40.3-M40.5 |
МКХ-9 | 737.2 |
MedlinePlus | 003278 |
MeSH | D008141 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лардоз (грэч. λορδός — сутулы, гарбаваты) — скрыўленне пазваночніка ўперад. Першапачатковы лардоз узнікае пры паталогіі пазваночніка (заганы развіцця, пухліны, запаленчы працэс). Другасны паталагічны лардоз — сімптом прыроджанага ці паталагічнага вывіху бядра.
Праяўляецца дэфармацыяй пазваночніка, пры якой актыўныя рухі хворага аддзела пазваночніка абмежаваны, і болямі. Вядзе да апускання ўнутраных органаў (страўніка, кішак, нырак).
Лячэнне — гімнастыка, масаж, у некаторых выпадках нашэнне бандажа; прафілактыка — выхаванне ў дзяцей правільнай постаці .
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).