[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

ЛДПР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ЛДПР
руск.: Либерально-демократическая партия России
Выява лагатыпа
Лідар Леанід Эдуардавіч Слуцкі[1]
Заснавальнік Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі
Дата заснавання 14 снежня 1992
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія правы папулізм[d], рускі нацыяналізм[d], ультранацыяналізм[d], рускі ірэдэнтызм[d], антыкамунізм, этатызм, сацыяльны кансерватызм, еўраскептыцызм і панславізм
Колькасць членаў 295 018[2]
Сайт ldpr.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ЛДПР — афіцыйна зарэгістраваная цэнтрысцкая палітычная партыя Расійскай Федэрацыі. З’яўляецца прамой спадчынніцай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага Саюза, створанай 13 снежня 1989 года. З’яўляецца адной з трох партый, якія ўдзельнічалі ў выбарах дэпутатаў Дзяржаўнай Думы ФС РФ усіх шасці скліканняў, і адной з дзвюх партый, якія заўсёды па выніках выбараў атрымоўвалі прадстаўніцтва ў ніжняй палаце Парламента. Нязменным старшынёй партыі з’яўляецца Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі.

У сацыяльнай сферы партыя прытрымліваецца ідэй нацыяналізму і патрыятызму, а ў эканамічнай сферы прытрымліваецца тэорыі змяшанай эканомікі.

Першы сход ініцыятыўнай групы па стварэнні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага Саюза (ЛДПСС) прайшоў 13 снежня 1989 года ў Маскве, прысутнічалі: У. Багачоў, Л. Багачова, М. Дунец, С. Жаброўскі, У. Жырыноўскі, А. Кавалёў, У. Прозараў, Л. Убожка, А. Халітаў, пастанавілі: Падрыхтаваць і склікаць устаноўчы з’езд ЛДПСС.

12 красавіка 1991 г. Міністэрствам юстыцыі СССР была зарэгістраваная Ліберальна-дэмакратычная партыя Савецкага Саюза — адзіная на той момант апазіцыйная КПСС партыя, якая існавала неафіцыйна яшчэ са снежня 1989 года. Пасведчанне № 0066 аб рэгістрацыі Статута Ліберальна-Дэмакратычнай партыі Савецкага Саюза.

10 жніўня 1992 года Міністэрства юстыцыі Расіі анулявала рэгістрацыю ЛДПСС, бо яна была праведзена «з грубымі парушэннямі заканадаўства, па фальсіфікаваных дакументах». Адзіная партыя распалася на ліберальна-дэмакратычныя партыі Расіі, Беларусі і Украіны і іншых краін СНД.

25-28 сакавіка 1995 г. дэлегацыя дэпутатаў Дзяржаўнай Думы РФ, членаў ЛДПР на чале з У. Жырыноўскім наведала Лівію па запрашэнні кіраўніцтва краіны. Адбылася сустрэча Жырыноўскага з Муамарам Кадафі.

8-11 лютага 1998 г. паездка дэпутатаў Дзяржаўнай Думы і журналістаў на чале з Жырыноўскім у Ірак з мэтай прадухілення бомбавых удараў ЗША па Іраку і дастаўкі гуманітарнай дапамогі.

Зноскі