Гарганы
Выгляд
Гарганы | |
---|---|
Краіна | |
Даўжыня | 75 км |
Шырыня | 40 км |
Найвышэйшая вяршыня | Сівуля |
Найвышэйшы пункт | 1836 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гарганы (укр.: Ґорґани) — сістэма горных хрыбтоў у паласе Усходніх Карпат, размешчаных у Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцях Украіны. Распасціраюцца на 75 км з захаду-паўночнага захаду ад даліны Мізункі і Ракі на паўднёвы ўсход да даліны Прута. Шырыня з захаду на ўсход складае каля 40 км.
Назва паходзіць ад каменных асыпкаў, што завуцца «горган». Найвышэйшая гара масіву Гарганы — гара Сівуля вышынёй 1836 метраў. Раён вельмі папулярны сярод турыстаў, тут праходзяць найбольш дзікія маршруты ў Карпатах.
У Гарганах знаходзіцца перліна Карпат — возера Сінявір, Маняўскі вадаспад, гарналыжны курорт Букавель і яшчэ шмат цікавых славутасцяў.
Некаторыя вяршыні
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікая Сівуля (1836 м)
- Малая Сівуля (1818 м)
- Ігравец (1804 м)
- Высокая (1803 м)
- Браткоўская (1788 м)
- Гропа (1763 м)
- Даўбушанка (1754 м)
- Грофа (1748 м)
- Пападдзя (1740 м)
- Вядзьмежык (1735 м)
- Парэнкы (1735 м)
- Маладая (1723 м)
- Стрымба (1719 м)
- Чорная Клева (1719 м)
- Дурня (1709 м)
- Барэўка (1694 м)
- Буштул (1691 м)
- Яйка-Ілемскае (1679 м)
- Баярын (Караткан) (1679 м)
- Паленскі (1674 м)
- Бэрць (1666 м)
- Сіняк (1665 м)
- Яйка-Перагінскае (1595 м)
- Горган Ілемскі (1587 м)
- Хамяк (1542 м)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геаграфічная энцыклапедыя Украіны