[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

Асеціны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асеціны
Саманазва Ирон, Дигорон
Усяго: 700 тыс. чалавек.

 Расія
  528 515 (2010)[1], 514 875 (2002)[2]

 Паўднёвая Асеція
 50 000 (2000 г., адзнака)
(65 223 чал., 1989 г.)[3]
 Грузія
 36 916 (2002 г.) [4][5]

 Турцыя
 20 000 —  36 000[7]
 Сірыя
 700[8] — 60 000 (адзнака)[7]
 Украіна
4 834[9]
 Казахстан
1 326 (2009 г.)[10]

 Таджыкістан: 396 (перапіс 2010 г.)[11]
Этнічныя мовы Асецінская мова
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) Праваслаўе, Іслам, традыцыйныя асецінскія вераванні
Расавы тып Еўрапеоіды
Геаграфічна-моўная група іранскія народы[d]
Блізкія этнасы Ясы
Субэтнасы Іронцы, Дыгорцы
Этна-моўная супольнасць

Скіфы

Сарматы
Аланы
Асеціны

Асеціны (ас.: ирæттæ) — каўказскі народ іранскага паходжання, асноўнае насельніцтва Рэспублікі Паўночная Асеція — Аланія і непрызнанай Рэспублікі Паўднёвая Асеція (юрыдычна ў складзе Грузіі). Асецінская мова адносіцца да іранскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і.

Агульная колькасць асецінаў ацэньваецца ў 670 000 чалавек[12]. Вылучаюцца з іншых этнічных груп Каўказа сваім арыйскім іранскім паходжаннем ад скіфаў, сарматаў і аланаў (з іншых іранскіх народаў на Каўказе ў аддаленні ад асецінаў жывуць толькі нешматлікія талышы), тады як іх суседзі — гэта больш шматлікія грузіны, адыгскія, цюрскія і вайнахскія народы.

Асецін

З часоў ранняга Сярэднявечча асеціны вызнавалі хрысціянства, а сёння да праваслаўнай царквы належыць 61 % насельніцтва. Як зазначае Надзея Емяльянава, «нярэдка ў літаратуры Асеція апісваецца як традыцыйна праваслаўная краіна. У той самы час, на думку некаторых даследчыкаў, у гісторыі Асеціі былі перыяды, калі яе лічылі ледзь не мусульманскай краінай»[13].

Узнікненне асецінскага этнасу

[правіць | правіць зыходнік]

За часы мангольскага панавання прашчуры асецінаў былі выціснуты з сваёй колішняй бацькаўшчыны на поўдзень ад Дона і мігравалі ў паўднёвым напрамку да Каўказа. Такім чынам узніклі тры асецінскія рэгіёны — Дыгорыя на захадзе, якая трапіў пад уплыў адыгаў Кабарды і пераняў іслам. Размешчаны таксама на поўначы рэгіён Ірон займаў тэрыторыю цяперашняй Паўночнай Асеціі і першы трапіў пад уладу Расіі ў 1767 годзе. Туалег (Tualläg) на поўдні ўваходзіў у грузінскае княства Самачабла, а пазней стаў Паўднёвай Асеціяй[14].

Паўднёва-Асецінская аўтаномная вобласць (АВ) была ўтвораная 20 красавіка 1922 года, пасля саветызацыі Грузіі ў 1921 годзе. Тэрыторыя Паўднёва-Асецінскай АВ са сталіцай у Цхінвалі афіцыйна складала ў 1989 годзе 3 900 км², але ў 1990—1991 гадах ад вобласці былі аддзелены і заняты грузінскімі войскамі Знаўрскі, палову Ленінгорскага і частку Джаўскага раёнаў. Паводле дадзеных Усесаюзнага перапісу 1989 года, насельніцтва Паўднёва-Асецінскай аўтаномнай вобласці складала 99 тысяч чалавек, 66,2 % з іх былі асеціны, а 29 % — грузіны. Усяго ў Грузіі ў 1989 годзе жылі 163 тысячы асецінаў. Сённяшнюю колькасць асецінаў у Паўднёвай Асеціі Б. Калоеў ацэньвае ў 65 тысяч чал. Палова сем’яў у вобласці мае змяшанае асецінска-грузінскае паходжанне[15].

Прарасійская арыентацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Асецінскія землі (разам з грузінскімі і армянскімі) сталі апірышчам расійскай экспансіі на Каўказе, што было не ў апошнюю чаргу звязана з хрысціянствам асецінскага насельніцтва, а таксама пашыранай «тутэйшасцю» (то бок слабой нацыянальнай ідэнтычнасцю і сацыяльнай развітасцю) асецінаў у ХІХ ст. Гэта асаблівасць асецінскага насельніцтва і яго пазіцыя ў працэсе расійскай экспансіі адлюстравана ў творах класічнай рускай літаратуры пазамінулага стагоддзя, якая адлюстроўвае асецінаў як выпівохаў, занядбаных і нягеглых сялян[16]. Асеціны адпачатку рэкрутаваліся ў структуры імперыі, гэтак, у прыватнасці, частку Церскага казачага войска складалі асеціны[17]. Як зазначае Емяльянава, у асецінаў антырускі вызваленчы мюрыдызм чачэнскага шэйха Мансура не знайшоў водгука, «акурат гэтак сама яны адмовіліся і ад супрацьстаяння з Расіяй». Гэтак сама імамат Шаміля ў яго змаганні з Расіяй падтрымалі толькі вельмі нешматлікія групы асецінаў-мусульман[18].

Народанасельніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Сёння большасць асецінаў свету жывуць у Рэспубліцы Паўночная Асеція — Аланія, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі. Паводле дадзеных усерасійскага перапісу насельніцтва 2002 года ў Расіі жыло 515 тысяч асецінаў[19]. У 1924 годзе была ўтвораная Паўночна-Асецінская аўтаномная вобласць (АВ), якая 5 снежня 1936 была пераўтворана ў Паўночна-Асецінскую АССР у складзе РСФСР са сталіцай ва Уладзікаўказе.

Стаўленне Грузіі

[правіць | правіць зыходнік]

Грузінскія канспіралагічныя тэорыі кажуць, што і Абхазская АССР, і Паўднёва-Асецінская аўтаномная вобласць былі створаныя бальшавікамі, каб стварыць невычэрпную крыніцу праблем і спрасціць для Крамля кантроль Грузіі. Сапраўды, Абхазія і Паўднёвая Асеція кіраваліся на этнакратычным падмурку, на карысць тытульнага этнаса. Грузінскія ўлады імкнуліся абмежаваць гэтыя аўтаноміі, што і спарадзіла супраціўленне[20].

Зноскі

  1. а б в г д е Афіцыйны сайт Усерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года. Інфармацыйныя матэрыялы пра канчатковыя вынікі Ўсерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года Архівавана 5 чэрвеня 2016.
  2. а б в г д е ё ж з і Усерасійскі перапіс насельніцтва 2002 года. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 24 снежня 2009.
  3. Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў
  4. Перапіс насельніцтва Грузіі (без Паўднёвай Асеціі і Абхазіі) 2002 г. З часткай Ахалгорскага (цяпер Ленінгорскага раёна РПА), якая кантралявалася Грузіяй да жніўня 2008 г., — 38 026 асецін.
  5. Паводле перапісу 1989 г. у Грузінскай ССР было 164 055 асецін, у тым ліку ў Паўднёва-Асецінскай аўтаномнай вобласці — 65 223 асецін і 98 832 у астатняй Грузінскай ССР ([1])
  6. а б в Перапіс насельніцтва Грузіі (без Паўднёвай Асеціі і Абхазіі) 2002 г.
  7. а б Joshua Project
  8. Сірыйскія асеціны просяцца на гістарычную радзіму
  9. Усеўкраінскі перапіс насельніцтва 2001 года
  10. Агенцтва Рэспублікі Казахстан па статыстыцы. Перапіс 2009. Архівавана 1 мая 2012. (Нацыянальны склад насельніцтва Архівавана 11 мая 2011..rar)
  11. Том 3. Нацыянальны склад і ўладанне мовамі, грамадзянства насельніцтва Рэспублікі Таджыкістан Архівавана 14 кастрычніка 2013.
  12. Б. А. Калоев. Осетины (Народы России: единство и многообразие). Архівавана 1 ліпеня 2007. (руск.)
  13. Емельянова Н.М. Часть 1. Конфессиональная карта Осетии. // Мусульмане Асеціі: На скрыжаванні цывілізацый: Манаграфія = Мусульмане Осетии: На перекрестке цивилизаций: Монография. — М., 2003. — 359 с. — ISBN 5-93719-037-8. (руск.)
  14. Блиев М.М., Бзаров Р.С. Гісторыя Асеціі ад старажытных часоў да канцу ХIХ стагоддзя: Падручнік для старэйшых класаў сярэдняй школы = История Осетии с древнейших времен до конца ХIХ века: Учебник для старших классов средней школы. — Владикавказ, 2000. (руск.), а таксама Гаглойти Ю.С. Аланы і пытанні этнагенезу асецінаў = Аланы и вопросы этногенеза осетин. — Тбілісі, 1966. (руск.)
  15. Зверев Алексей. Этнические конфликты на Кавказе, 1988—1994 гг. Глава 3. Этнические конфликты в Грузии, 1989—1994 гг. Архівавана 23 красавіка 2017. (руск.)
  16. Прыкладам з’яўляецца «Герой нашага часу» М. Ю. Лермантава.
  17. Шишов А.В. Бітва за Каўказ = Схватка за Кавказ. — Масква: «Вече», 2005. — С. 47. (руск.)
  18. Емяльянава, тамсама. (руск.)
  19. Б. А. Калоев. Осетины (Народы России: единство и многообразие). Архівавана 1 ліпеня 2007. (руск.)
  20. Сяргей Богдан. Праблема аўтаномнага статусу Паўднёвай Асеціі ў складзе Грузіі ў гістарычным кантэксце // Праўнік Архівавана 14 мая 2008. — прагледжана 28 красавіка 2008