Дальмен
Дальмен | |
---|---|
Матэрыял | Мегаліты |
Эпоха | неаліт, бронзавы век і медны век |
Геаметрычная форма | rectangular cuboid[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дальмены (ад брэт.: taol maen[1] — каменны стол) — старажытныя мегалітычныя (гэта значыць складзеныя з вялікіх камянёў або каменных пліт) збудаванні пэўнай формы. Аб’ект даследавання археолагаў, а таксама глыбокай пашаны і паломніцтва сучасных аматараў эзатэрыкі. У першых археалагічных працах тэрмін выкарыстоўваўся як зборная назва для мегалітычных камерных магільняў. У англійскай мове з’яўляецца састарэлым, але шырока выкарыстоўваецца ва французскай і беларускай мовах. У англійскай археалагічнай літаратуры тэрмін ужываецца для магільняў, першапачатковая канструкцыя якіх не паддаецца вызначэнню, або нестандартных тыпаў, якія не ўваходзяць у катэгорыю галерэйных або калідорных магільняў. Дальмены размешчаны большай часткай у Паўночнай Афрыцы ў Рокніі, Заходняй, Паўночнай і Паўднёвай Еўропе. У Расіі, на Каўказе маецца вялікая колькасць добра захаваных дальменаў.
Найбольшая колькасць дальменаў выяўлена ў Карэі; да пачатку вайны 1950—1953 гг. іх налічвалася каля 80 000, да цяперашняга часу захавалася не менш 30 000.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ У адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.22.