[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

І-15

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
І-15
Тып fighter biplane[d], biplane with 1 tractor piston-propeller engine[d] і знішчальнік
Распрацоўшчык Q4502926?
Вытворца Polikarpov[d], Dux Factory[d] і Moscow Aviation Plant № 39[d]
Галоўны канструктар Мікалай Мікалаевіч Палікарпаў
Першы палёт кастрычнік 1933
Пачатак эксплуатацыі 1934
Канец эксплуатацыі 1942
Эксплуатанты Ваенна-паветраныя сілы СССР
Адзінак выраблена 3 313
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

І-15 «знішчальнік пятнаццаты», «лёгкі манеўраны» (мянушка «Чата» ісп.: «Кірпаты»)[1] — савецкі аднаматорны знішчальнік-паўтараплан, створаны ў 1933 годзе ў канструктарскай брыгадзе № 2 ЦКБ-39 пад кіраўніцтвам авіяканструктара Мікалая Палікарпава.

Гісторыя самалёта

[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваны ў 1933 годзе. Далейшае развіццё І-5 і І-6 у бок паляпшэння аэрадынамікі. На першых серыйных самалётах ставілі рухавік Wright Cyclone SGR-1820 F-3 намінальнай магутнасцю 630 конскіх сіл. Пазней, у 1934—1936 гадах, усталёўвалі М-22 (ліцэнзійны варыянт Bristol Jupiter). У 1935 годзе самалёт быў прыняты на ўзбраенне ВПС РСЧА. З 1937 года ў вялікую серыю пайшоў І-15 з рухавіком М-25. На той момант самалёт не меў роўных па манеўранасці на гарызанталі, быў устойлівы на ўсіх рэжымах палёту, просты ў пілатаванні. Добра паказаў сябе ў час грамадзянскай вайны ў Іспаніі: зафіксаваныя выпадкі шчаснага вяртання знішчальнікаў на свой аэрадром з 80 прабоінамі. І-15 вёў паспяховую барацьбу з усімі тыпамі тагачасных бамбардзіроўшчыкаў (за выключэннем Ю-52) і не меў роўных праціўнікаў сярод знішчальнікаў (да з’яўлення Ме-109). Менавіта на гэтай мадэлі лётчык Я. М. Сцяпанаў здзейсніў першы ў гісторыі начны паветраны таран[2].

21 лістапада 1935 года пасля спецыяльнай падрыхтоўкі (максімальнага палягчэння канструкцыі і ўстаноўкі вышыннага рухавіка Wright Cyclone F-54) лётчык У. К. Какінакі перавысіў абсалютны сусветны рэкорд вышыні палёту (на той час), набраўшы 14 575 метраў.

Далейшым развіццём І-15 сталі І-15 біс і І-153.

Першы серыйны самалёт быў пабудаваны на заводзе № 39 у сярэдзіне лета 1934 года (№ 33901: 3 — ЦКБ-3, 39 — завод № 39, 01 — 1-я машына). У лістападзе таго ж года першы серыйны самалёт з № 5648 выпусціў і завод № 1.

Завод 1934 год 1935 год 1936 год Разам
Завод № 1 (Масква) 60 273 2 335
Завод № 39 (Масква) 34 15 - 49
Разам 94 288 2 384

Кошт аднаго выраба станам на 1935 год — 120 тыс. руб.[3]

Гэтак жа вытворчасць І-15 была наладжана ў Рэспубліканскай Іспаніі. Нягледзячы на тое, што тэхнічная дакументацыя і чарцяжы на самалёты паступілі яшчэ ў лютым 1937 года, асновай працы прадпрыемстваў стаў рамонт гэтых машын. Першыя 5 адзінак былі сабраны ў жніўні. Да канца года сабрана больш за 40 знішчальнікаў. Усяго ж у Іспаніі да 1938 года выпусцілі 213 І-15 і яшчэ 24 машыны ў студзені 1939 года. Але далёка не ўсе яны былі канчаткова ўкамплектаваны: так, 96 апаратаў, выпушчаных з лістапада 1938 па студзень 1939 года, не былі стоадсоткава забяспечаны ні рухавікамі, ні абсталяваннем[4].

Канструкцыя змяшаная, дрэва-металічная. Верхняе крыло выканана па схеме «чайка».

Фюзеляж выраблены са сталёвых труб, абцягнутых палатном у хваставой часткі, і закрыты металічнымі панэлямі ў насавой. Спераду на раме ўсталёўваўся рухавік. Кабіна пілота мела дзве адкідныя створкі. Левая створка для зручнасці ўваходу ў самалёт складалася з двух частак, у адкрытым становішчы перагіналася напалову і больш шчыльна прыціскалася да борта. На левым борце меліся дзве падножкі. Хваставое апярэнне суцэльнадзюральнае, абабітае палатном. Шасі з абцякальнікамі. Стойкі шасі абсталёўваліся амартызатарамі, колы мелі тормазы. Звонку і стойкі, і колы зачыняліся кропляпадобнымі абцякальнікамі з дзюраля[5].

Узбраенне — чатыры 7,62 мм кулямёта ПВ-1 з 3000 патронамі[5].

Асноўныя мадыфікацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • І-15 (ЦКБ-3) — серыйны, выпушчана 384 адзінкі ў СССР і 230 у Іспаніі.
  • І-152 ГК — «вышынная» мадыфікацыя з герметычнай кабінай. Пабудаваны адзін асобнік.
  • І-15 біс — мадэль з прамым верхнім крылом, і рухавіком М-25. Узбраенне — 4х7,62-мм ШКАС. Пабудавана 2408 адзінак.

Баявое прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Маслов М. А., 2008 г., стр. 27
  2. Шевченко С. И. Боевое применение советской истребительной авиации во второй половине 1930-х годов. // Военно-исторический журнал. — 2010. — № 2. — С.20-24.
  3. Белокрыс А., 2017, стр. 195
  4. М. Маслов. Боевые "Чайки" Сталина. И-15, И-15бис, И-153. — 2009.
  5. а б Шавров В.Б. История констркукций самолетов в СССР 1938-1950 г.г.
  6. В. И. Ежаков. Герои Хасана. М. Воениздат, 1969. стр.52
  7. «За последнюю декаду июня численный состав советской авиагруппировки на Халхин-Голе несколько сократился. В основном это произошло за счет „выбивания“ в воздушных боях морально устаревших И-15бис, доказавших свою неспособность драться на равных с японскими истребителями». Кондратьев, Вячеслав. Халхин-Гол: Война в воздухе. — М.: «Техники — Молодежи», 2002.
  • Белокрыс А. Девятьсот часов неба. Неизвестная история дирижабля «СССР-В6». — М.: Паулсен, 2017. — 512 с. — ISBN 978-5-98797-174-1.
  • Маслов М. А. Боевые «чайки» Сталина. И-15, И-15бис, И-153. — Москва: «Яуза», «Коллекция», ЭКСМО, 2008. — С. 79-129. — 160 с. — 3100 экз. — ISBN 978-5-699-32232-9.
  • Шавров В. Б. История конструкций самолётов в СССР до 1938 г. — 3-е. — М.: Машиностроение, 1985. — 752 с.