Ізміт
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Ізміт (турэцк.: İzmit) — горад у Мармуроваморскім рэгіёне Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Каджаэлі. Размешчаны на беразе Ізміцкага заліва Мармуровага мора прыкладна ў 100 км на ўсход ад Стамбула ў паўночна-заходняй частцы Анатоліі.
Ізміт (Нікамедыя) быў самым усходнім і старэйшым па статусе сталічным горадам Рымскай імперыі з 286 па 324, падчас тэтрархіі, уведзенай Дыяклетыянам. З 324 па 330 горад служыў часовай (пераходнай) сталіцай, пакуль Візантый не быў афіцыйна абвешчаны Nova Roma (Новым Рымам).
Ізміт — важны індустрыяльны цэнтр краіны, з развітой нафтаперапрацоўчай, папяровай і цэментнай прамысловасцю. Існуюць планы стварэння ў горадзе сумеснай зборачнай вытворчасці «Ford Motor Company» і «Otosan» па вырабу мікрааўтобусаў Transit/Tourneo і Transit/Tourneo Connect (правінцыя Каджаэлі мае развітую аўтамабільную прамысловасць). Ізміт таксама важны транспартны вузел, размешчаны на шляху паміж Стамбулам і Анкарой, а таксама мае вялікі марскі порт. Авіяцыйную сувязь з горадам забяспечваюць міжнародныя аэрапорты Стамбула Сабіха Гёкчэн і імя Атацюрка.
Універсітэт (з 1992).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2