Язык
Выгляд
Язы́к — няпарны выраст дна ротавай поласьці ў пазваночных жывёлаў і чалавека.
Функцыі языка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Язык чалавека ўтвораны папярочна-паласатай цягліцавай тканкай і пакрыты сьлізістай абалонкай. Язык — цягліцавы орган. Пры скарачэньні цягліцаў яго форма зьмяняецца. Язык ўдзельнічае ў працэсе жаваньня, выразнай прамовы, зьяўляецца органам густу. Надзвычай важная роля языка пры смактаньні малака маці нованароджаным і грудным дзіцем.
Будова языка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Язык чалавека зьмяшчае 16 цягліцаў і зьяўляецца, магчыма, самай рухомай, але ніяк ня самай моцнай цягліцай чалавека.