[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсьці да зьместу

Мытня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чыгуначны пункт Берасьцейскай мытні (2013 год)

Мы́тня — дзяржаўны орган перамяшчэньня празь мяжу краіны тавараў, багажу і паштовых адпраўленьняў.

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі стварае, пераўтварае і зачыняе мытні. Да ўваходу ў 2010 годзе ў Мытны зьвяз ЭАЭЗ дзейнічаў Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь, які вызначаў абавязкі і правы мытнікаў. Прэзыдэнт Беларусі зацьвярджае Палажэньне аб парадку і ўмовах праходжаньня службы на мытні. У Вялікім Княстве Літоўскім мытня месьцілася ў каморы. Мыта (цло) зьбіралі з купцоў за правоз тавараў празь мяжу і па землях ВКЛ[1].

Сьцяг Беларускай мытні (2020 год)

На 2013 год у Беларусі дзейнічалі абласныя мытні. У пункце мытнага кантролю месьціліся склад, гасьцініца, кавярня, мыйка для грузавікоў, стаянка, пажарнае дэпо і кантрольна-прапускны пункт. У Менскай рэгіянальнай мытні, якая знаходзілася ў Шчытаміравічах (Менскі раён), штодня афармлялі да 1500 мытных дэклярацыяў. Чыгуначная пляцоўка магла разьмясьціць да 156 кантэйнэраў, а стаянка — да 140 грузавікоў. Гасьцініца мела 20 нумароў з ваннай і па 2 ложкі ў кожным нумары. Пераночыць у ёй каштавала 300 000 рублёў (33,44 даляры ЗША)[2].

  1. ^ Генадзь Маслыка. Мытня // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 53. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
  2. ^ Ганна Гарустовіч. Стой, што вязеш?! А што па дэклярацыi // Зьвязда : газэта. — 17 сьнежня 2013. — № 237 (27602). — С. 3. — ISSN 1990-763x.