[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсьці да зьместу

Ã

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара лацінкі A з тыльдай
Ãã
Выява
 Z À Á Â Ã Ä Å Æ Ç 
Зьвесткі
Тып пашыраная лацінская літара, альфабэтны;
Назва ў Юнікодзе
latin capital letter a with tilde
latin small letter a with tilde
Юнікод Ã: U+00C3
ã: U+00E3
HTML Ã‎: &#195, &#xc3
ã‎: &#227, &#xe3
UTF-16 Ã‎: 0xC3
ã‎: 0xE3
URL-код Ã: %C3%83
ã: %C3%A3
Мнэмоніка Ã: &Atilde
ã: &atilde
LAΤΕΧ Ã: \tilde A
ã: \tilde a
Час зьяўленьня XVI стагодзьдзе
Разьвіцьцё
Іншае
Кірунак пісьма зьлева направа
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Ã, ã (a з ты́льдай; курсіў: Ã ã) — літара пашыранай лацінкі, якая выкарыстоўваецца ў некаторых мовах сьвету. З сусьветных моваў найбольш шырока сустракаецца ў партугальскай, з-за чаго часам выкарыстоўваецца як нефармальны сымбаль гэтае мовы (гл. лузафонія).

Таксама гэтая графэма выкарыстоўваецца ў арамунскай мове, гуарані, кашубскай і віетнамскай мовах.

Утвараецца з лацінскай літары A a і тыльды (◌̃).

У арамунскай мове літара вымаўляецца як сярэдне-цэнтральны галосны ([ə]) ці блізкі цэнтральны неакруглены галосны ([ɨ]).

У віетнамскай мове Ã вымаўляецца як доўгая адкрытая пярэдняя неакругленая галосная ([]) высокім тонам, які ламаецца.

Грэнляндзкая мова

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раней гэтая літара таксама выкарыстоўвалася ў грэнляндзкай мове для абазначэньня доўгай адкрытай пярэдняй неакругленай галоснай ([]) побач з зычнай з гемінацыяй, але цяпер яна замененая на A.

У мове гуарані й кʼхонг (ǃKhong) літара вымаўляецца як назалізаваны адкрыты пярэдні неакруглены галосны ([ã]).

У кашубскай мове літара звычайна вымаўляецца як назалізаваная адкрытая пярэдняя неакругленая галосная ([ã]). На дыялекце, распаўсюджаным у Пуцкам Вэйхероўскам паветах, яна вымаўляецца як назалізаваны адкрыты сярэдні пярэдні неакруглены галосны ([ɛ̃]). Гэта 3-я літара кашубскага альфабэту[1].

Партугальская мова

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У партугальскай мове гук, які пазначаецца літарай Ã / ã, узьнік шляхам назалізацыі лацінскіх спалучэньняў an і am: germana > irmã «сястра». Ã такім чынам перадае насавы цэнтральны неакруглены галосны гук, хоць яго дакладная якасьць зьмяняецца ад адкрытага да сярэднезакрытага ў залежнасьці ад дыялекту. Выкарыстоўваецца таксама для запісу насавых дыфтонгаў ãe і ão.

Транскрыпцыйны альфабэт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Міжнародным фанэтычным альфабэце /ã/ пазначае насавы адкрыты неакруглены галосны, напрыклад, у францускай транскрыпцыі слова maman [mamã] «мама».

Крэольская мова бэльтэр

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтая літара таксама выкарыстоўваецца ў крэольскай мове бэльтэр, сканструяванай Нікам Фармерам для навукова-фантастычнага тэлесэрыяла Expanse Television. У мове літара ўяўляе сабой назалізаваны, амаль адкрыты пярэдні неакруглены галосны гук ([æ]), напрыклад, у слове shãsa, «шанец».

  1. ^ Ùchwôlënk nr 7/RKJ/10 z dnia 06.07.2010 r. w sprawie szëkù kaszëbsczégò abécadła, Biuletin Radzëznë Kaszëbsczégò Jãzëka. 2010, p. 115.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]