Impera
Impera | ||
---|---|---|
Студыйны альбом Ghost | ||
Выдадзены | 11 сакавіка 2022 | |
Запісаны | студзень — люты 2021 | |
Месца запісу | Capitol Studios (Галівуд) · Atlantis Metronome (Стакгольм) · Apmamman Studios (Стакгольм) | |
Жанр | гард-рок · арэна-рок · глэм-мэтал · мэтал[1] · поп-рок | |
Працягласьць | 46:21[1] 49:31[2] | |
Колькасьць кампазыцыяў | 12 (13) | |
Мова | ангельская | |
Выдавец | Loma Vista Recordings і Spinefarm Records[3] | |
Фармат | лічбавая музыка · кампакт-дыскі · вінілавыя плястынкі · касэты (гл. ніжэй) | |
Прадусар | Кляс Олюнд[3] | |
Распаўсюднік | Concord Music Group[3][4] | |
Храналёгія Ghost | ||
Seven Inches of Satanic Panic (2019) |
Impera (2022) |
[Message From The Clergy] (2022) |
Сынглы да Impera | ||
|
Impera — пяты студыйны альбом швэдзкага рок-гурта Ghost. Рэліз альбома адбыўся 11 сакавіка 2022 году[1][2][3]. Для альбома былі запісаныя чатыры самотнікі: «Hunterʼs Moon»[5], «Call Me Little Sunshine»[5], «Twenties» і «Spillways» . Альбом заняў першае месца ў чартах Аўстрыі, Гішпаніі, Нямеччыны, Фінляндыі, Швэцыі й другое месца ў чартах OCC Вялікабрытаніі і Billboard 200 Злучаных Штатаў .
Тэма Impera у асноўным прысьвечаная «ўзьлёту й падзеньню імпэрыяў» . У працы над альбомам прыймалі ўдзел многія іншыя аўтары песьняў, у тым ліку поп-прадусары Салем Аль Факір і Вінцэнт Понтары, вакаліст гурта Kent Ёакім Бэрг і гітарыст The Cardigans Петэр Свэнсан[6]. Альбом атрымаў шырокае прызнаньне крытыкаў.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самотнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэлізу альбома папярэднічаў самотнік «Hunterʼs Moon», які быў выпушчаны 30 верасьня 2021 году[7] ў падтрымку фільма-слэшара Halloween Kills . Другім самотнікам стаў «Call Me Little Sunshine», выпушчаны 20 студзеня 2022 году[8], а трэцім — выпушчаны 2 сакавіка «Twenties». Рэліз апошняга самотніка з альбома — «Spillways» — адбыўся 27 ліпеня 2022 году, ужо пасьля выхаду альбома[9].
26 студзеня 2023 году выйшла іншая вэрсія «Spillways», у супрацоўніцтве з Def Leppard[10].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У інтэрвію радыёстанцыі KLAQ у 2021 годзе фронтмэн Ghost Тобіяс Форге заявіў, што канцэпцыя Impera зьявілася ў яго ў 2013 годзе пасьля чытаньня кнігі «The Rule of Empires: Those Who Built Them, Those Who Endured Them, and Why They Always Fall» Тыматы Парсона[11]. Ён натыкнуўся на гэтую кнігу ў незалежнай кнігарні Left Bank Books, разьмешчаным у Пайк-плэйс-маркет у Сіетле. Калі яго спыталі аб гэтым выпадковым адкрыцьці, ён растлумачыў:
Я цікаўлюся гісторыяй і культурай, тым, як ствараюцца імпэрыі й як і чаму яны заўсёды разбураюцца. Менавіта тады й там я зразумеў, што ў нейкі момант «я зраблю імпэрскі альбом».
Арыгінальны тэкст (анг.)I’m interested in history and culture, and how empires are built up, and how and why they always fall apart. Right there and then, I knew that at some point, ‘I’m going to make an imperial record.’
— Тобіяс Форге[12]
У чэрвені 2019 году Форге заявіў, што гурт адправіцца ў тур па Злучаных Штатах у верасьні й кастрычніку ў падтрымку свайго чацьвёртага альбома Prequelle, а потым вернецца ў Эўропу. У студзені 2020 году гурт адправіўся ў студыю, каб пачаць працу над пятым альбомам, і плянаваў выпусьціць яго да канца лета таго ж году. Аднак Форге заявіў, што яны пачакаюць з выпускам альбома да прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, паколькі гэтая падзея прыцягне найбольшую ўвагу публікі[13].
У сакавіку 2020 году, падчас фінальнага шоў у падтрымку альбома Prequelle у Мэхіка, вакаліст гурта Кардынал Копія ператварыўся ў Папу Эмэрытуса IV. Ён застаўся фронтмэнам і на пятым альбоме[14].
Пандэмія каранавірусу затрымала выхад альбома, і ў кастрычніку 2020 году Форге паведаміў, што рэліз альбома плянуецца зімой[15], аднак ён быў адкладзены яшчэ больш.
30 верасьня 2021 году гурт выпусьціў самотнік «Hunterʼs Moon» для фільма Halloween Kills, прычым у заключных тытрах гучала іншая вэрсія песьні[16][17]. 20 студзеня 2022 году гурт абвясьціў, што Impera нарэшце выйдзе 11 сакавіка 2022 году, і выпусьціў другі самотнік «Call Me Little Sunshine», паколькі «Hunterʼs Moon» таксама зьявіцца на альбоме[17][18][19][20][21]. 2 сакавіка 2022 году гурт выпусьціў наступны самотнік з альбома, «Twenties»[22]. 27 ліпеня 2022 году гурт выпусьціў кліп на чацьвёрты самотнік альбома, «Spillways»[23].
Спампаваньне студыйнай вэрсіі песьні «Kaisarion» была даступная пры папярэдняй замове спэцыяльнага выданьня CD Impera[24].
Запіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаткова плянавалася запісаць альбом у 2020 годзе й выдаць яго ў пачатку 2021 году[13]. У выніку гурт дачакаўся студзеня 2021 году, каб увайсьці ў студыю й запісаць альбом[25]. Запіс доўжыўся шэсьць тыдняў, а зьвядзеньне / майстарынг — два-тры тыдні[25]. Альбом быў спрадусаваны Клясам Олюндам і зьведзены Эндзі Ўольлесам[11][21], які таксама зрабіў тое ж самае для альбома гурта Meliora у 2015 годзе[26].
Даступныя выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даступныя выданьні Impera на афіцыйным сайце выдаўца Loma Vista Recordings[27][a]:
- стрымінг[1][4];
- лічбавае спампаваьне (IMPERA Digital Album);
- стандартны кампакт-дыск (Impera Standard CD);
- вініл:
- стандартны чорны вініл з буклетам (Impera Standard Black Vinyl w/ Booklet);
- лімітаваны белы вініл (2000 копіяў у сьвеце; Impera Limited Edition Ultra Clear LP);
- лімітаваны вініл з ілюстрацыямі (Limited Edition Impera Picturedisc);
- эксклюзіўнае пашыранае выданьне «Калекцыянэры» (Extended IMPERA — Collectors Edition (Ghost Online Exclusive), якое ўключае:
- упакоўку з нумарам копіі (ўсяго 6000 копіяў у сьвеце);
- вініл Impera і Live from the Ministry блакітны й залаты колеры;
- буклет;
- вініл Phantomime;
- кампазыцыя «Stay»;
- кніга з ілюстрацыямі;
- постэр «Spillways»;
- васковы набор друку Ghost.
- блакітная кампакт-касэта (IMPERA [Baby Blue Cassette])[28].
Рэґіён | Дата | Фарматы | Лэйбл | Кр. |
---|---|---|---|---|
Розныя | 11 сакавіка 2022 | касэты · CD · спампаваньне музыкі · стрымінг · вініл | Loma Vista Recordings | [1][4][27][28] |
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэкстам «інст.» абазначаныя інструмэнтальныя кампазыцыі.
Стыль альбома
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У музычным пляне Impera апісваюць як гард-рок[29], арэна-рок[30], глэм-мэтал[31], гэві-мэтал[29], і поп-рок[32]. Гучаньне альбома апісваюць як поп і рок у стылі 1980-х[33] і параўноўваюць з ABBA, Boston, Dio, Bon Jovi, і Def Leppard[34].
Вокладка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вокладка, выкананая Зьбігневам Беляком, зьяўляецца дасыланьнем да фатаграфіі ангельскага акультыста Алейстэра Кроўлі[18][19]. На вокладцы намалявана статуя Папы Эмэрытуса IV у вялікім мэханічным саборы. Правая палова цела ўжо завершаная, а левая ўсё яшчэ агаляе шкілет і цягліцы сьпевака. Тобіяс Форге назваў позу, узятую ў якасьці ўзору для перайманьня, «культавым сатанінскім вобразам»[35]
Тэма альбома
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбом у асноўным прысьвечаны «ўзьлёту й падзеньню імпэрыяў»[11][20][36]. Паводле апісаньня, ягоная дзеяньне адбываецца на сотні гадоў наперад у параўнаньні з эпохай «Чорнай сьмерці» ў Эўропе XIV стагодзьдзя на папярэднім альбоме, Prequelle[11]. Эпоха, якую апісвае альбом — Віктарыянская[3][37]:
[Альбом распавядае аб] падзеньні імпэрыяў, пэрыядах вялікіх зьменаў, аб тым, як рэчы становяцца занадта магутнымі й разбураюцца пад уласным усыпляльным цяжарам, а на іхным месцы пачынаецца новая эра. Цынічны погляд папы Эмэрытуса на карупцыю й варʼяцтва й назіраньне за тым, як, да дабра й да ліха, усё і ўсюды ў рэшце рэшт сканчаецца.
У альбоме расказваецца пра небясьпекі й перамены, якія насоўваліся ў той час, калі небясьпечную працу выконвалі машыны, а людзей скарачалі[3]. Тобіяс Форге дадаў:
Аніхто больш не патрэбен. Я думаю, што віктарыянская эпоха шмат у чым падобная да таго, што мы перажываем цяпер, у тым сэнсе, што індустрыялізм паступова зьнішчае чалавецтва. Мы жывем у такі час, калі лічым, што гісторыя — гэта мінулае, а ўсё, што мы перажываем тут і далей, — вечна. Гэта ня так.
Альбомы Prequelle і Impera моцна кантрастубць. Prequelle быў аб выжываньні простых людзей пад зьнешняй пагрозай, у той час як на Impera гаворка ідзе аб цэлым грамадзтве й свайго роду мэханізьме самаразбурэньня. Аднак Форге спадзяецца, што воля людзей кахаць і рабіць дабро мацней, чым наадварот[38]:
Дрэнныя імпэрыі, спадзяюся, падуць. Які зь іх я маю на ўвазе, магчыма, мне лепш не казаць… Але кіраўнікі, якія хочуць занадта шмат чаго, як правіла, зьнікаюць празь некаторы час.
— Тобіяс Форге[38]
«Imperium»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Песьня зьяўляецца інструмэнтальнай кампазыцыяй і задумвалася як «нацыянальны гімн-уступ»[39].
«Kaisarion»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У аснове лірыкі ляжыць уяўленьне аб тым, што хрысьціянства ў сваёй аснове зьяўляецца нецярпімай рэлігіяй. Вакаліст успрымае хрысьціян як жорсткіх, асабліва ў адносінах да тых, хто не прытрымліваецца іхнай сыстэмы вераваньняў[40][41].
У старажытнай Александрыі быў будынак пад назвай Caesareum <…> настаўніца й філёзаф Гіпатыя была забітая хрысьціянамі. Яе згвалтавалі й забілі ўнутры будынка за яе паганскія перакананьні, за тое, што яна верыла ў навуку й рэальныя рэчы.
У песьні гаворыцца пра паўторнае стварэньне імпэрыі (…We’re building our empire / From the ashes of an old…)[41], намякаючы на цыклічнасьць разбурэньня й адраджэньня й адсылаючы да асноўнай тэмы ўсяго альбому[42].
«Spillways»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У «Spillways» Ghost перадаюць сутнасьць чалавечай барацьбы — паміж жыцьцём і распадам, грахом і адкупленьнем, глыбокім запатрабаваньнем у фізычнай і эмацыйнай разрадцы[43]. У песьні закранаюцца розныя тэмы, уключаючы разьбітае сэрца, давер, непазьбежную плынь часу[44] й цемру ўнутры кожнага чалавека[45].
«Call Me Little Sunshine»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Песьня распавядае пра Мэфістофеля (ён жа Маленькае Сонейка), які можа «выратаваць» слухача, калі той «адчувае сябе зусім самотным»[46]. Слухач заўсёды можа «дасягнуць» Мэфістофеля: Even when you’re dead and gone / You can always reach me[47].
«Hunter’s Moon»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Песьня зьяўляецца ў фільме Halloween Kills і была напісаная спэцыяльна да яго[48].
…я хацеў, каб тэкст быў як бы настальгічным, з тугой па мінуламу, але таксама напаўрамантычным, а таксама меў невялікую [тэму] «каханьня сяброўства»
— Тобіяс Форге, інтэрвію Metal Sucks[49]
«Watcher In The Sky»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Песьня закранае тэмы экзістэнцыйнай цікаўнасьці й пошуку вышэйшага разуменьня, эвалюцыі й разьвіцьця чалавечага ўспрыманьня[50]; прымушае задумацца аб імкненьні чалавецтва да ведаў[50].
«Twenties»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Форге распавёў, што ідэя ўзьнікла ў яго «каля дзесяці гадоў таму»[b] пасьля прагляду перадачы аб бразыльскім рэперы. Форге дадаў, што гэта быў іншы тып агрэсіўнасьці зь незнаёмым яму рытмам, які ён захацеў паспрабаваць[51].
[Быццам] Slayer сустракаецца з чымсьці накшталт Missy Elliott.
— Тобіяс Форге пра кампазыцыю «Twenties» у інтэрвію з Kerrang![37], Loudwire[52]
«Darkness at the Heart of My Love»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Песьня апісвае людзей, якія прапагандуюць «усе гэтыя каштоўнасьці» пад выглядам богабаязнасьці й праведнасьці, у той час як на самай справе яны не выконваюць гэтыя каштоўнасьці[39]. Форге бярэ на сябе ролю нейкага рэлігійнага лідэра, «прапагандыста й практыкуючага праведнасьць»[53].
«Griftwood»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Песьня распавядае пра былога віцэ-прэзыдэнта ЗША Майка Пэнса, якога Форге назваў «жудасным чалавекам», а таксама падвергнуў рэзкай крытыцы[54][55].
[«Griftwood»] пра людзей, якія скажуць ці зробяць што заўгодна, каб прасунуцца па службе. Як і гэтыя біблеісты, яны ня вераць <…> Калі іх дачка зацяжарыць, як вы думаеце, яны захаваюць гэта [дзіцё]? <…> не!
— Тобіяс Форге, у інтэрвію для Metall Hammer (эксклюзіўна)[39], Metall Hammer праз Louder
«Respite On The Spitalfields»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва песьні адсылае да ўсходняга Лёндану, а сама яна расказвае пра Джэка-патрашыцеля, які «прычыніў велізарны боль жыхарам Сьпіталфілдзу й гэтай часткі Лёндану, таму што яго так і не злавілі»[56].
Падобна гісторыі пра Патрашыцеля, тэма кампазыцыі ў цэлым закранае ідэю пабітых летуценьняў і суровасьці рэальнасьці, злучэньні тым самым кампазыцыю з асновай тэмай альбома[56].
Выкананьне ўжывую
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У студзені 2022 году гурт пачаў паўночнаамэрыканскі тур пад назвай Imperatour[21][57]. Падчас першага шоў у Рына гурт упершыню выканаў «Kaisarion», другую песьню з альбома[58], а таксама прадставіў новыя касьцюмы Безназоўных Упіраў у стылі стымпанк[37]. Яны таксама сталі гэдлайнэрамі брытанскага й эўрапейскага этапаў тура, якія пачаліся ў красавіку 2022 году[21][59][60].
Гурт зьявіўся на амэрыканскім чат-шоў Jimmy Kimmel Live! 17 сакавіка 2022 году, дзе выканала песьню «Call Me Little Sunshine»[61].
Падчас інтэрвію 12 верасьня 2022 году Форге пацьвердзіў, што ў 2023 годзе ў гурта будуць новыя гастролі, а на эўрапейскі этап летам намякнуў на новы відэаролік[62][63]. Пазьней Ghost абвясьцілі, што выступяць на швэдзкім рок-фэстывалі 10 чэрвеня 2023 году ў Сэльвэсборгу, Швэцыя, і на Tuska Open Air у Хэльсынках, Фінляндыя[64]. Пазьней гурт абʼявіў аб трэцім амэрыканскім этапе, названым «Re-Imperatour», 13 лютага 2023 году[65].
Другое шоў у Kia Forum у Лос-Анджэлесе было анансаванае пасьля выхаду відэа, што дало фанатам нагоду выказаць здагадку, што Папа Эмэрытус IV будзе «забіты» ў канцы тура[66][67].
Неўзабаве пасьля гэтага гурт выступіў з аўстралійскім турам, які адбыўся ў кастрычніку, завяршыўшы тур у Брысбэйне[68], што стала апошнім выступам Папы Эмэрытуса IV[69].
Песьні з альбома, якія былі выкананы на працягу тура[58][70][71][72]: «Kaisarion», «Hunter’s Moon», «Imperium», «Spillways», «Call Me Little Sunshine», «Watcher in the Sky», «Respite on the Spitalfields», «Twenties». Гэтыя ж песьні зьявіліся ў канцэртным фільме гурта Rite Here Rite Now і трапілі ў саўндтрэк да яго.
Камэрцыйны посьпех
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбом заняў першае месца ў чартах пяці краінаў, у тым ліку роднай для гурта Швэцыі, і ўвайшоў у топ-40 многіх чартаў па ўсім сьвеце[73] (гл. таксама Сьпіс рок- і мэтал-альбомаў № 1 у Вялікабрытаніі ў 2022 годзе).
У Злучаных Штатах Impera дэбютаваў на другім месцы ў чарце «Billboard 200», саступіўшы 7220 Lil Durkʼs, прадаўшы 70 000 асобнікаў за першы тыдзень, зь якіх 62 500 былі фізычнымі продажамі альбома. Гэта самы высокі альбом Ghost у чартах Штатаў, які абагнаў Prequelle на трэцім месцы, а таксама зрабіў самы вялікі тыдзень продажаў фізычных альбомаў 2022 году ў Штатах[74]. Ён таксама заняў другое месца ў чартах Вялікабрытаніі, стаўшы самым высокім альбомам Ghost у чартах, саступіўшы альбому Rex Orange County Who Cares?[75].
Водгукі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прафэсійныя рэйтынгі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сумарныя балы | ||
---|---|---|
Аўтар | Рэйтынг | Кр. |
AnyDecentMusic? | 7,5 / 10 | [76] |
Metacritic | 84 / 100 | [77] |
Аглядныя балы | ||
Аўтар | Рэйтынг | Кр. |
AllMusic | [34] | |
Angry Metal Guy | 3,5 / 5 | [78] |
Blabbermouth.net | 8 / 10 | [79] |
Classic Rock | [80] | |
Exclaim! | 7 / 10 | [81] |
Kerrang! | 4 / 5 | [82] |
Metal Hammer | [30] | |
Metal Injection | 9 / 10 | [83] |
MetalSucks | [84] | |
NME | [32] | |
PopMatters | 8 / 10 | [29] |
The Financial Times | [36] |
Impera атрымаў прызнаньне крытыкаў. У Metacritic, які прысвойвае нармалізаваны рэйтынг з 100 балаў рэцэнзіям асноўных выданьняў, альбом атрымаў сярэдні бал 84, што паказвае на «ўсеагульнае прызнаньне», заснаванае на 8 рэцэнзіях[77].
Том Юрэк з AllMusic пазытыўна паставіўся да альбома, заявіўшы[34]:
Impera — гэта самае бессаромнае практыкаваньне ў шчасьлівым поп / рок-бляску, якое Ghost выпусьціў на сёньняшні дзень; гэта стварае вытанчаны фронт у іх уласных пошуках глябальнага рок-панаваньня.
Дом Лоўсан з Blabbermouth.net назваў альбом «самым відовішчным і напоўненым гэві-мэтал альбомам за апошні час»[79]. Паводле Марка Бомонта з Classic Rock, «Ghost замяняюць сярэднявечных дэманаў на сучасныя аналягі…» і параўнаў альбом з American Idiot Green Day[80].
Манус Хопкінс з Exclaim! назвалі альбом «больш тэматычна цікавым і больш складаным у музычным пляне, чым ягоны папярэднік», але менш пазытыўна аднесьліся да адыходу гурта ад тэм пакланеньня Дʼяблу й больш злога вобразу[81]. Джэймз Хікі з Kerrang! заявіў, што «Impera зьяўляецца адным з найлепшых у Ghost і, несумненна, падштурхне іх яшчэ бліжэй да нябесных вышынь»[82]. Паводле Дэйва Эвэрлі з Metal Hammer,
Ghost ператварыліся ў клясыку сучаснага мэталу з сэрцам арэна-рока. Усе найлепшыя мэлёдыі ня ў Д’ябла. Яны ў Тобіяса Форге.
— Дэйв Эвэрлі, Metal Hammer[30]
Джордан Блюм з Metal Injection лічыць[83], што альбом быў
крыху больш даступным і лёгкім у параўнаньні зь іх першымі двума ці трыма альбомамі — у большасьці выпадкаў аддаючы перавагу прыветнаму року перад дзіўным мэталам, — але гэта наўрад ці недахоп, улічваючы, наколькі ён адзіны й захапляльны.
Metal Sucks параўналі альбом з Avatar і King Diamond і назвалі яго «тэатральным, кідкім і злым у самым даступным шляху»[84]. Джэймз Макмэхон з NME назваў дванаццаць трэкаў у альбоме «сапраўды цудоўнай поп-музыкай»[32]. Эдрыен Бэгран з PopMatters палічыў тэкст песьні «Twenties» занадта грубым і наблізіў песьню да ўзроўню мультфільма[29]. Аднак Бэгран высока ацаніў «разумныя рыфы й мэлёдыі» альбома й лічыць Impera тым, што «ўстанавіла іх [Ghost] як камэрцыйную гард-рокавую сілу»[29].
Самотнік «Call Me Little Sunshine» атрымаў намінацыю ў катэгорыі «Найлепшае мэтал-выкананьне» на 65-й штогадовай цырымоніі ўручэньня прэміі «Грэмі», але прайграў «Degradation Rules» Озі Озбарна й Тоні Аёмі[85].
Удзельнікі запісу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьвесткі паводле сайту Discogs (Ghost (32) — Impera)[86].
Ghost
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Папа Эмэрытус IV (Papa Emeritus IV)
- Група Безыменных Упіраў (A Group of Nameless Ghouls)
Запрошаныя музыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фрэдрык Окесан — гітары[87]
- Хакс Нэтэрмальм — ударныя
- Мартын Хэдэрас — фартэпіяна, арган
- Альва Окесан — хор (8)
- Эльвіра Нэтэрмальм — хор (8)
- Інэс Ёхансан — хор (8)
- Літа Олюнд — хор (8)
- Міноў Форге — хор (8)
- Алівія Боман — хор (8)
- Ганна Мосьцен — хор (9, 12)
- Эстэрлівія — хор (9, 12)
- Іда Гратэ — хор (9, 12)
- Іда Ёхансан — хор (9, 12)
- Джэйд Эл — хор (9, 12)
- Ёхана Эрыксан Санмарк — хор (9, 12)
Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кляс Олюнд — прадусаваньне
- Эндзі Ўольлес — зьвядзеньне
- Зьбігнеў Беляк — вокладка
- Тэд Джэнсэн — майстарынг
Чарты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тыднёвыя чарты (2022)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найвышэйшыя пазыцыі ў чартах | |
---|---|
АЎС | 3[88] |
АЎТ | 1[89] |
БЭЛ | 2 (Фляндрыя)[90] 3 (Валёнія)[91] |
ВУГ | 8[107] |
ГІШ | 1[92] |
ДАН | 12[93] |
ІРЛ | 5[94] |
ІТА | 20[95] |
КАН | 3[96] |
НАР | 2[97] |
НІД | 2[98] |
НОЗ | 38[99] |
НЯМ | 1[100] |
ПАР | 12[101] |
ПОЛ | 7[102] |
ФІН | 1[103] |
ФРА | 5[104] |
ШВА | 5[105] |
ШВЭ | 1[106] |
ВЯЛ · The Official Charts Company (OCC) | |
UK Albums (100) | 2[108] |
Rock & Metal | 1[109] |
ШАТ | 5[110] |
ЗША · Чарты Billboard | |
Billboard 200 | 2[111] |
Top Hard Rock Albums (25) | 1[112] |
Independent Albums (50) | 1[113] |
Top Rock Albums (50) | 1[114] |
Чарты на канец году (2022)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найвышэйшыя пазыцыі ў чартах | |
---|---|
БЭЛ | 169 (Фляндрыя)[115] |
НЯМ | 87[116] |
ШВЭ | 17[117] |
ЗША · Чарты Billboard | |
Top Album Sales (100) | 58[118] |
Top Hard Rock Albums (25) | 20[119] |
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэртыфікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэґіён | Сэртыфікацыя | Продажы¹ |
---|---|---|
вял | Срэбра[120] |
60 000‡ |
швэ | Золата[121] |
15 000‡ |
¹ Ці сэртыфікаваныя адзінкі
‡ Продажы + стрымінгавыя паказчыкі, заснаваныя толькі на сэртыфікацыі. |
Сьпісы найлепшых твораў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Блакітным колерам абазначаныя сьпісы з альфабэтным сартаваньнем, зялёным — з сартаваньнем паводле датаў рэлізу, а жоўтым — сьпісы без сартаваньня. Сьпісы, у якіх паказанае месца намінанта, колерам не вылучаюцца. Сымбаль «✓» азначае, што намінант прысутнічае ў сьпісе, у якім няма разьмеркаваньня паводле месцаў.
Выдавец | Сьпіс | Намінант | № |
---|---|---|---|
Allmusic | AllMusic Best of 2022 | Impera | ✓[122] |
Favorite Metal Albums | Impera | ✓[123] | |
Consequence | Top 30 Metal and Hard Rock Albums of 2022 | Impera | 7[124] |
Kerrang! | The 50 best albums of 2022 | Impera | 5[125] |
Laut.de | Die 50 Alben des Jahres | Impera | 11[126] |
Die Metal-Alben des Jahres | Impera | 2[127] | |
Die 25 Videos des Jahres | «Call Me Little Sunshine» | ✓[128] | |
Loudwire | The 50 Best Rock + Metal Albums of 2022 | Impera | ✓[129] |
The 50 Best Rock + Metal Songs of 2022 | «Call Me Little Sunshine» | ✓[130] | |
Metal.de | Die 50 besten Alben des Jahres 2022 | Impera | 10[131] |
Metal Hammer | Albums of 2022 | Impera | 1[132] |
Metal Hammer | Die Alben des Jahres | Impera | 3[133] |
Metal Injection | Top 20 Albums of 2022 | Impera | ✓[134] |
Revolver | 25 Best Albums of 2022 | Impera | 1[135] |
Rock Sound | The Rock Sound Albums of 2022 | Impera | ✓[136] |
Rolling Stone | The 15 Best Metal Albums of 2022 | Impera | 4[137] |
Visions | Die 50 Alben des Jahres 2022 | Impera | 7[138] |
Die 25 besten Musikvideos 2022 | «Call Me Little Sunshine» | 18[139] |
Музычныя прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэмія | Год | Катэгорыя | Намінант | Рэзультат |
---|---|---|---|---|
2022 | Favorite Rock Album | Impera | Перамога[140][141] | |
Грэміс | 2023 | Album of the Year | Impera | Намінацыя[142] |
Artist of the Year | Ghost | Намінацыя[142] | ||
Hardrock / Metal | Impera | Перамога[142] | ||
Грэмі | 2023 | Best Metal Performance | «Call Me Little Sunshine» | Намінацыя[143] |
2023 | Best Album | Impera | Намінацыя[144] | |
Best Single | «Call Me Little Sunshine» | Намінацыя[144] | ||
Best International Artist | Ghost | Намінацыя[144] | ||
Best International Live Artist | Ghost | Намінацыя[144] |
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д music.apple.com. Impera — Album by Ghost — Apple Music (анг.) Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б ghost.bandcamp.com. Impera | Ghost (анг.). Bandcamp. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б в г д е genius.com. Ghost — Impera Lyrics and Tracklist | Genius (анг.) Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б в IMPERA — Album by Ghost (анг.). Spotify. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Chanel Issa (20 студзеня 2022) GHOST // Announce New LP Impera (анг.). Hysteria Mag.com. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Who Are the Six Outside Writers Credited on Ghost’s «Impera» Album? (анг.). Loudwire. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ ghost.bandcamp.com. Hunter’s Moon | Ghost (анг.). Bandcamp. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Paul Brannigan. (20 студзеня 2022) Listen to new Ghost single Call Me Little Sunshine, from forthcoming album Impera (анг.). Metal Hammer. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost — Spillways (Official Music Video) на YouTube. Афіцыйны канал Ghost (27 ліпеня 2022). (анг.) Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ ghost.bandcamp.com. Spillways | Ghost (анг.). Bandcamp. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б в г Ghost’s Tobias Forge Reveals Concept For Band’s Upcoming Album (анг.) Blabbermouth.net. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ From the Devil to Def Leppard: how Ghost made the best album of 2022 so far. Metal Hammer (8 красавіка 2022). Праверана 11 жніўня 2024 г. Архіўная копія ад 10 красавіка 2022 г.
- ^ а б Oran Obeirne (16 чэрвеня 2019) Feature Interview: Ghost — «I would say by early 2021, you can expect the next chapter of the Ghost story.» Tobias Forge (анг.). overdrive. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Tom Skinner (4 сакавіка 2020) Ghost introduce new character Papa Emeritus IV at final Prequelle show (анг.). NME. Праверана 11 жніўня 2024 г. Архіўная копія ад 20 траўня 2020 г.
- ^ Vince Neilstein (8 кастрычніка 2020) Ghost: New Album Coming This Winter (анг.). MetalSucks. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost Is Back With First New Single In Two Years, «Hunter’s Moon» (анг.) Blabbermouth.net. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Ghost announce new album Impera, share hopeful single «Call me Little Sunshine» (анг.) NME. Праверана 11 жніўня 2024 г. Архіўная копія ад 23 студзеня 2022 г.
- ^ а б Ghost Debut New Song «Call Me Little Sunshine», Announce Upcoming Album Impera (анг.). Revolver Magazine (20 студзеня 2022). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Ghost announce 5th studio album, Impera, debut haunting new single, «Call Me Little Sunshine» (анг.). Guitar World. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Ghost Reveal Details For New Album Impera, Premiere «Call Me Little Sunshine» Music Video (анг.). The PRP (19 студзеня 2022). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б в г Ghost Set March Release For Fifth Album Impera, Share New Track Call Me Little Sunshine (анг.) stereoboard.com. Праверана 11 жніўня 2024 г. Архіўная копія ад 22 студзеня 2022 г.
- ^ Emperor Rhombus (2 сакавіка 2023) Ghost Release Surprisingly Chuggy New Single «Twenties (анг.) MetalSucks. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ James Wilson-Taylor (28 лютага 2023) Ghost Unveil New Music Video For «Spillways» (анг.) Rock Sound. Праверана 11 жніўня 2024 г. Архіўная копія ад 2 жніўня 2022 г.
- ^ Impera 2022 Arena Tour Edition CD with Exclusive Tour Poster & Instant Download of «Kaisarion» (анг.) Loma Vista — a recording company. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Ghost To Enter Studio In January; New Album Tentatively Due In Late 2021 (анг.). Blabbermouth.net (21 October 2020). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost: Meliora Cover Artwork, Track Listing Revealed (анг.) Blabbermouth.net. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Сьпіс даступных выданьняў на сайце Loma Vista Recordings (анг.). Loma Vista Recordings. — Дата доступу й мова для ўсіх спасылак адзіныя, выдавец — Loma Vista Recordings. Праверана 11 жніўня 2024 г.:
- ^ а б IMPERA (Baby Blue Cassette) (анг.). Amazon.com. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б в г д Ghost’s Impera Is a Morbidly Exhilarating Soundtrack to Dark Times (анг.). PopMatters. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б в Ghost’s Impera album is the 80s arena rock banger to end 80s arena rock bangers (анг.) Loudersound.. Metal Hammer. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Every Ghost album ranked from worst to best (анг.) Loudersound. Metal Hammer. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б в Ghost — Impera review: Swedish metallers go bigger than ever (анг.). NME. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost — Impera — Album Review (анг.). The Rock Pit (13 сакавіка 2022). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б в Impera — Ghost (анг.). Allmusic. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Katrin Riedl: Im Zenit der Macht. In: Metal Hammer, April 2022, Seite 40—43
- ^ а б Ludovic Hunter-Tilney (11 сакавіка 2022) Satan meets The Darkness in Ghost’s Impera (анг.). The Financial Times. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б в г Ghost: «You have to destroy to rebuild, but that doesn’t mean you have to level everything into gravel» (анг.). Kerrang!. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Nadine Wenzlick: Das Imperium schlägt zurück. In: Visions, Ausgabe 348, Seite 40—45 (ням.)
- ^ а б в Paul Brannigan «That darkness inside us needs to find its way out»: Tobias Forge’s track-by-track guide to the new Ghost album, Impera (анг.) Louder. Metall Hammer. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ George Spencer (14 сакавіка 2022) Ghost’s «Kaisarion» lyrics meaning (анг.) Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б genius.com. Ghost — Kaisarion Lyrics | Genius Lyrics (анг.) Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Nathaniel Jackson (6 лістапада 2023) The Meaning Behind The Song: Kaisarion by Ghost (анг.) Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ SMF AI (15 студзеня 2024) Spillways by Ghost lyrics meaning — an eerie dive into the depths of human psyche (анг.) Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Nathaniel Jackson (5 лістапада 2023) The Meaning Behind The Song: Spillways by Ghost (анг.) Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Rafael Polcaro (1 лютага 2024) The meaning of the Ghost song «Spillways» (анг.) Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Revolver staff (20 студзеня 2022) Ghost’s «Call Me Little Sunshine»: read satanic lyrics to new song (анг.). Revolver Magazine. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Joanna Landrum (14 верасьня 2023) Ghost — «Call Me Little Sunshine» Lyrics Meaning (анг.). MelodyInsight. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Christa Titus (28 кастрычніка 2021) Behind The Hit: How Ghost’s «Hunter’s Moon» Became a Killer End-Credits Soundtrack for «Halloween Kills» (анг.). Billboard. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost Frontman Explains How «Hunter’s Moon» Was Written for Halloween Film (анг.). Metal Sucks (7 кастрычніка 2021). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Searching for Answers Beyond the Stars: Analyzing «Watcher In The Sky» by Ghost (анг.). Lyrics Layers. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Greg Kennelty (3 сакавіка 2022) Ghost’s Tobias Forge Reveals The Inspiration For New Single «Twenties» (анг.). Metal Injection. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Joe DiVita (2 сакавіка 2022) Grind in a «Pile of Moolah» With Ghost’s New Song «Twenties» (анг.). Loudwire. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Amanda London (13 сакавіка 2022) «Darkness at the Heart of My Love» by Ghost (анг.) Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Joe DiVita (27 студзеня 2022) New Ghost Song «Griftwood» Is About «Awful Person» Mike Pence (анг.) Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Eli Enis (27 студзеня 2022) Ghost Wrote New Song «Grift Wood» About «Awful Person» Mike Pence (анг.). «Revolver». Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Kelly Scanlon (8 студзеня 2024) Lyrically Speaking: How Ghost tackle Jack the Ripper in «Respite on the Spitalfields» (анг.). Far Out Magazine. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost + Volbeat Announce 2022 U.S. Co-Headline Tour Dates (анг.). Loudwire. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Ghost Debuts New Song «Kaisarion» At First Show Of U. S. Tour With Volbeat (Video) (анг.). Blabbermouth.net (26 студзеня 2022). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost announce UK and European tour for 2022. NME (23 лістапада 2022). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost To Bring Imperatour To UK And Europe In Spring 2022 (анг.). stereoboard.com (23 лістапада 2021). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Watch Ghost perform Call Me Little Sunshine on Jimmy Kimmel Live (анг.). loudersound.com. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost’s Tobias Forge: «A Lot Of Your Favorite Bands Are Really Suffering» Right Now (анг.). Blabbermouth.net (12 верасьня 2022). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost — Chapter 13: The Beach Life (анг.) YouTube
- ^ Iron Maiden, Ghost, Def Leppard, Mötley Crüe Confirmed For Sweden Rock Festival 2023; Video Trailer (анг.). Brave Words & Bloody Knuckles. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Paul Brannigan (13 лютага 2023) Ghost announce massive Re-Imperatour arena run across America (анг.). Louder Sound. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ It looks like Ghost are about to kill off Papa Emeritus IV in new Chapter 16 video Tax Season (анг.). Louder Sound (17 лютага 2023). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Emma Wilkes (20 лютага 2023) New Ghost video suggests Papa Emeritus IV will soon be killed off. NME. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost Announce First Australian Headline Tour (анг.). The Rockpit (24 красавіка 2023). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Did Papa Emeritus IV play his final Ghost show? (анг.). Revolver (16 кастрычніка 2023). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost’s First Show in 2 Years: See Photos, Setlist From 2022 Tour Kickoff (анг.). Revolver (26 студзеня 2022). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ See Ghost’s Live Debut of «Watcher in the Sky» at U.S. Tour Kickoff (анг.). Revolver (27 жніўня 2022). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost’s penultimate show of their US tour featured a live debut for one song, and a special, very different version of another (анг.). Louder Sound (12 верасьня 2023). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost Tops Charts Across The World With New Album Impera (анг.). www.ultimate-guitar.com. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost’s Impera Logs Biggest Album Sales Week of 2022, Places Second on Billboard 200 Album Chart (анг.). Loudwire. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Confirmed: Impera is Ghost’s highest ever charting album in the UK (анг.). loudersound. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera by Ghost reviews. AnyDecentMusic?. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Impera by Ghost Reviews and Tracks (анг.). Metacritic. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Felagund (21 сакавіка 2022) Ghost — IMPERA Review. Angry Metal Guy. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Dom Lawson (8 сакавіка 2022) CD Reviews — Impera Ghost (анг.). Blabbermouth.net. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Mark Beaumont (10 сакавіка 2022) Ghost’s Impera: large doses of schlock but marginally more meaty (анг.) Loudersound. Classic Rock. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Manus Hopkins (11 сакавіка 2022) Ghost Give Up Satan for Arena-Sized Ambition on «Impera» (анг.). Exclaim!. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б James Hickie (9 сакавіка 2022) The big review: Ghost — Impera (анг.). Kerrang!. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Jordan Blum (7 сакавіка 2022) Album Review: Ghost Impera (анг.). Metal Injection. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б Album Review: Ghost Impera (анг.). Metal Sucks (9 сакавіка 2022). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Taila Lee (15 лістапада 2023) 2023 GRAMMY Nominations: See The Complete Winners & Nominees List (анг.) The Recording Academy. Grammy Awards. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ discogs.com. Ghost (32) — Impera (CD liner notes). (анг.) LVR02403. Loma Vista Recordings.
- ^ Ghost hired Opeth’s Fredrik Åkesson to play guitar on their new album: «He’s the sort of person who plays five hours every day» (анг.) // MusicRadar, 26 студзеня 2022 г. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у аўстралійскіх чартах (топ 50). Чарты ARIA. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у аўстрыйскіх чартах (топ 40). Ö3 Austria Top 40. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у бэльгійскіх чартах (Фляндрыя). Ultratop. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у бэльгійскіх чартах (Валёнія). Ultratop. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у гішпанскіх чартах. Productores de Música de España. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у дацкіх чартах. Hitlisten. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у Irish Albums (Ірляндыя) (топ 50). Official Charts Company. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у італьянскіх чартах. Federazione Industria Musicale Italiana. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у Canadian Albums Chart (Канада). Billboard. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у нарвэскіх чартах. VG-lista. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у нідэрляндзкіх чартах. Dutch Album Top 100. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у новазэляндзкіх чартах. Recorded Music NZ. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у нямецкіх чартах. Чарты GfK Entertainment. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у партугальскіх чартах. Associação Fonográfica Portuguesa. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у польскіх чартах. Саюз вытворцаў гука-відэа запісаў Польшчы. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у фінскіх чартах. Suomen virallinen lista. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у францускіх чартах. Syndicat National de l’Édition Phonographique. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у швайцарскіх чартах. Schweizer Hitparade. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у швэдзкіх чартах. Sverigetopplistan. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у вугорскіх чартах (топ 40). Mahasz. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у UK Albums Chart (Вялікабрытанія). Official Charts Company. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у UK Rock & Metal Albums Chart (Вялікабрытанія). Official Charts Company. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у Official Scottish Albums Chart (Шатляндыя) (топ 50). Official Charts Company. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у US Billboard 200 (ЗША). Billboard. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у US Top Hard Rock Albums (ЗША). Billboard. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у US Independent Albums (ЗША). Billboard. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у US Top Rock Albums (ЗША). Billboard. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у бэльгійскіх чартах (Фляндрыя) на канец году. Ultratop. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у нямецкіх чартах на канец году. Чарты GfK Entertainment. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у швэдзкіх чартах на канец году. Sverigetopplistan. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у US Top Album Sales (ЗША) на канец году. Billboard. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Impera у Top Hard Rock Albums (ЗША) на канец году. Billboard. Праверана 8 верасьня 2024 г.
- ^ British album certifications — Ghost — Impera (анг.). Брытанская асацыяцыя вытворцаў фанаграмаў. Праверана 8 верасьня 2024 г.
- ^ 25 st träffar hittades för sökkriterie: Ghost (швэд.). Sverigetopplistan. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ AllMusic Best of 2022 (анг.). Allmusic. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Favorite Metal Albums (анг.). Allmusic. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Top 30 Metal and Hard Rock Albums of 2022 (анг.). Consequence. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ The 50 best albums of 2022 (анг.). Kerrang!. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Die 50 Alben des Jahres (ням.). Laut.de. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Die Metal-Alben des Jahres (ням.). Laut.de. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Die 25 Videos des Jahres (ням.). Laut.de. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ The 50 Best Rock + Metal Albums of 2022 (анг.). Loudwire. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ The 50 Beste Rock + Metal Songs of 2022 (анг.). Loudwire. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Metal.de Redaktion. Die 50 besten Alben des Jahres 2022. Metal.de. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Metal Hammer (9 сьнежня 2022) These are Metal Hammer’s Top 50 best albums of 2022 (анг.). Louder. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ o.A.: Metal über alles. In: Metal Hammer, Januar 2023, Seite 22 (ням.)
- ^ Metal Injection’s Top 20 Albums Of 2022 (анг.). Metal Injection.
- ^ 25 Best Albums Of 2022 (анг.). Revolver. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ The Rock Sound Albums Of 2022 (анг.). Rock Sound. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ 25 Best Albums Of 2022 (анг.). Rolling Stone. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ o.A.: Die 50 Alben des Jahres 2022. In: Visions, Ausgabe 358, Seite 56—72 (ням.)
- ^ Dennis Drögemüller (22 сьнежня 2022) Die 25 besten Musikvideos 2022 (ням.). Visions. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ GHOST’s Impera Wins 2022 «American Music Award» For «Favorite Rock Album» (анг.). Blabbermouth.net. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Ghost’s Impera Earns Favorite Rock Album Honors At American Music Awards (анг.). uDiscover Music (11 лістапада 2022). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б в GHOST Wins Hard Rock / Metal Album Of The Year Award At Swedish Grammis (анг.). Metal Injection (4 траўня 2023). Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ Chad Childers Every 2023 Rock + Metal Grammy Nominee Revealed (анг.). Loudwire. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- ^ а б в г Teddy Coward Nova Twins, VUKOVI, Ghost, Halestorm among finalists announced for Heavy Music Awards 2023 (анг.). Rock Sound. Праверана 11 жніўня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт гурта (анг.). Ghost. Праверана 11 жніўня 2024 г.
Рэлізы на YouTube
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Call Me Little Sunshine» (анг.) на YouTube. Афіцыйны YouTube-канал Ghost. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- «Hunter’s Moon» (анг.) на YouTube. Афіцыйны YouTube-канал Ghost. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- «Spillways» (анг.) на YouTube. Афіцыйны YouTube-канал Ghost. Праверана 11 жніўня 2024 г.
- «Twenties» (анг.) на YouTube. Афіцыйны YouTube-канал Ghost. Праверана 11 жніўня 2024 г.