[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсьці да зьместу

DVD

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
DVD
Працоўная паверхня DVD-дыска.
Працоўная паверхня DVD-дыска.
Тып носьбіта Аптычны дыск
Аб’ём 4,7 ГБ (аднабаковы, аднаслойны)

8,5—8,7 ГБ (аднабаковы, двухслойны)
9,4 ГБ (двухбаковы, аднаслойны)
17,08 ГБ (двухбаковы, двухслойны)

Спосаб чытаньня 650 нм лазэр
10.5 МБіт/с (1×)
Спосаб запісу 10.5 МБіт/с (1×)
Стандарты DVD-кнігі DVD Forum
Спэцыфікацыі DVD+RW Alliance
Распрацоўнікі Philips, «Соні», Toshiba, Panasonic

DVD — фармат аптычных дыскаў, створаны Philips, «Соні», Toshiba і Panasonic у 1995 годзе. Маючы тыя ж памеры, што і кампакт-дыск, DVD можа ўтрымліваць значна болей інфармацыі.

На рынку існуюць DVD-дыскі розных відаў. Найбольш распаўсюджаныя папярэдне запісаныя DVD-дыскі — DVD-ROM, якія штампуюцца ў вялікіх аб’ёмах паводле арыгінальнай матрыцы. Для аднаразовага запісу існуюць два фарматы: DVD-R і DVD+R. Перазапісвальныя DVD (DVD-RW, DVD+RW, DVD-RAM) можна запісваць і сьціраць шматразова.

DVD-Video, спажывецкі фармат лічбавага відэа, выкарыстоўвае DVD-дыскі ў якасьці носьбіту. DVD-дыскі выкарыстоўваюцца і ў аналягічным аўдыё-фармаце DVD-Audio. Таксама DVD-дыскі, як і CD, могуць утрымліваць звычайныя лічбавыя зьвесткі для выкарыстаньня ў кампутары.