[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

Volkswagen Touran

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Volkswagen Touran — кампактвэн на базе VW Golf. У мадэльным шэрагу Volkswagen з 2003 года. Назва Touran паходзіць ад спалучэння «Tour» (бел.: паездка) і «Sharan».

Сярод прадукцыі Volkswagen мадэль займае месца паміж кампактвэнам Golf Plus / Golf Sportsvan і мінівэнам Sharan.

Першае пакаленне (2003—2015)

[правіць | правіць зыходнік]
{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Touran (2003—2006)

Першае пакаленне Volkswagen Touran было прадстаўлена 14 сакавіка 2003 года. Вытворчасць стартавала на даччыным прадпрыемстве Auto 5000  (англ.) у Вольфсбургу. У 2004 годзе пачаўся выпуск у Кітаі на заводзе ў Шанхаі[1].

Пабудаваны на платформе Golf пятага пакалення. Пры даўжыні каля 4,40 метра кампактвэн меў да сямі месцаў. Пяцімесцавы аўтамабіль прапаноўваў багажнік аб’ёмам 695 літраў, сямімесцавы варыянт — 121 л. Са знятымі сядзеннямі можна было атрымаць 1989 літраў карыснага аб’ёму.

Са з’яўленнем у 2005 годзе пяцімесцавага кампактвэна Golf Plus, ад 5-мясцовага Volkswagen Touran кампанія адмовілася.

Ад пачатку выпуску былі прапанаваныя бензінавыя рухавікі 1,6 (102 к.с.), 1.6 FSI (115 к.с.) і 2.0 FSI (150 к.с.) і турбадызелі 1.9 TDI (100 к.с.), 1.9 TDI (105 к.с.) і 2.0 TDI (136 к.с.). У 2004 годзе шэраг пашыраны 90-моцным 1,9 TDI і 2,0 TDI магутнасцю 140 к.с.[2]

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2003[3]
Бяспека пасажыраў 32
Бяспека пешаходаў 19
Пратэставаны аўтамабіль:
Volkswagen Touran 1.6
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2003[4]
Бяспека пасажыраў 33
Бяспека пешаходаў 19
Пратэставаны аўтамабіль:
Volkswagen Touran 1.6 (паўторна)

На Парыжскім аўтасалоне 2006 года быў прадстаўлены мадэрнізаваны Volkswagen Touran[5]. З’явіліся новыя фары і рашотка радыятара, выкананыя ў стылі VW Passat і Eos, новы пярэдні бампер і капот. Ззаду абноўлены Touran атрымаў змененыя заднія ліхтары. У інтэр’еры быў зменены дызайн пярэдняй панэлі, сталі прымяняцца новыя матэрыялы і варыянты аздаблення.

У шэраг рухавікоў дадаліся два бензінавыя рухавікі — 1.4 TSI (140 к.с.) і 2.0 EcoFuel (109 к.с.). Затым дэбютаваў турбадызель 2.0 TDI з 170 к.с., а праз год з’явіўся 1.4 TSI у версіі 170 к.с. У 2008 годзе былі ўведзеныя 1.9 TDI BlueMotion (105 к.с.), у 2009 годзе — 1.4 TSI EcoFuel (150 к.с.)[2].

З’явілася версія CrossTouran, якая адрозніваецца абвіссю кузава з нефарбаванага пластыка: накладкамі на пярэдні і задні бамперы, парогі кузава і колавыя аркі. CrossTouran таксама мае павялічаны на 12 міліметраў дарожны прасвет, а таксама 17-цалёвыя колавыя дыскі[6].

Другая мадэрнізацыя была праведзена ў 2010 годзе.

Другое пакаленне (2015)

[правіць | правіць зыходнік]
{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Touran (2015)

У сакавіку 2015 года быў прадстаўлены Touran другога пакалення, пабудаваны на модульнай платформе MQB  (ням.).

Даўжыня — 4527 мм, вышыня — 1659 мм, памер колавай базы — 2791 мм. Аб’ём багажніка ў пяцімеснай версіі складае 834 літра. Пры сямі месцах, якія заказваліся за дадатковую плату, аб’ём багажніка скарачаецца да 743 літраў. Сядзенні складаюцца ўтвараючы роўную падлогу з багажнікам. У такім выглядзе аб’ём атрыманага грузавога аддзялення складае 1980 літраў. Задні шэраг складаецца з трох паасобных сядзенняў. Крэслы можна ссоўваць, павялічваючы аб’ём багажніка, а таксама змяняць вугал нахілу спінкі. Кожнае сядзенне мае мацаванні Isofix. Апцыянальна ў Touran былі даступныя заднія сядзенні, якія трансфармуюцца ў дзіцячыя крэслы.

Volkswagen Touran L (для кітайскага рынку)

На канвееры сумеснага прадпрыемства Shanghai Volkswagen у Кітаі для мясцовага рынку выпускаецца Volkswagen Touran L, а таксама CrossTouran L, якая адрозніваецца іншымі бамперамі, рашоткай радыятара, пластыкавымі накладкамі на парогах і колавых арках, арыгінальнымі 18-цалёвымі коламі, а таксама павялічаным на 23 мм дарожным прасветам[7].

  • дызельныя: 1.6 TDI (110—115 к.с.) серыі ЕА288 і 2.0 TDI серый EA288 і EA288 Evo, якія адпавядаюць экалагічным стандартам Euro 6/6d і Euro 6d-TEMP магутнасцю ад 115 да 190 к.с.;
  • бензінавыя: серыі ЕА211 — 1.0 TSI (115 к.с.), 1.2 TSI (110 к.с.), 1.4 TSI (150 к.с.) і ЕА188 1.8 TSI (180 к.с.). На машынах, якія выпускаюцца пасля 2018 года, з’явіўся рухавік 1.5 TSI Evo (150 к.с.), які працуе паводле цыклу Мілера і мае функцыю адключэння двух цыліндраў у рэжымах малой нагрузкі, а таксама абсталяваны фільтрам цвёрдых часціц OPF.

Трансмісія і хадавая частка

[правіць | правіць зыходнік]

Механічная каробка перадач — 6-ступеньчатая. На ўсе бензінавыя і на мадыфікацыі з дызельным рухавіком 1.6 TDI меншай магутнасці таксама ўсталёўвалася рабатызаваная 7-ступеньчатая трансмісія DSG версіі DQ200 з «сухімі» счапленнямі. На больш магутныя дызельныя машыны ставілі робаты з «мокрымі» счапленнямі: 6-ступеньчаты DQ250, а з 2018 года — 7-ступеньчаты DQ381.

Пярэдняя падвеска тыпу McPherson, ззаду — шматрычажная.

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2015[8]
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 33,8 88%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 43,7 89%
Бяспека пешаходаў 25,7 71%
Актыўная бяспека 10,0 76%
Пратэставаны аўтамабіль:
VW Touran 1.6 'Comfortline'
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2022[9]
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 29,4 77%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 40,0 81%
Бяспека пешаходаў 34,0 62%
Актыўная бяспека 10,7 66%
Пратэставаны аўтамабіль:
VW Touran 1.5 TSI 'Comfortline'

Зноскі

  1. VW Touran (2003-2015): Klassiker der Zukunft? (ням.). de.motor1.com (28 сакавіка 2023). Праверана 28 сакавіка 2023.
  2. а б Volkswagen Touran (2002 – 2010) (польск.). motofakty.pl (14 студзеня 2014). Праверана 28 сакавіка 2023.
  3. https://www.euroncap.com/en/results/vw/touran/15630
  4. https://www.euroncap.com/en/results/vw/touran/15631
  5. "Обновленный VW Touran покажут в Париже"(руск.). motor.ru. 2006-09-13. Праверана 2023-03-28.
  6. "VW Touran получает внедорожную версию"(руск.). motor.ru. 2006-12-04. Праверана 2023-03-28.
  7. "У компактвэна Volkswagen Touran появилась кросс-версия"(руск.). autoreview.ru. 2018-07-20. Праверана 2023-03-28.
  8. https://www.euroncap.com/en/results/vw/touran/20975
  9. https://www.euroncap.com/en/results/vw/touran/47768