[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

The Plant List

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
The Plant List
URL theplantlist.org
Камерцыйны не
Тып сайта biological database[d] і анлайн-база даных[d]
Рэгістрацыя не патрабуецца
Мова(-ы) англійская
Уладальнік Каралеўскія батанічныя сады К'ю (Вялікабрытанія) і Батанічны сад Місуры (ЗША)
Пачатак працы снежань 2010 года
Бягучы статус працуе
Рэйтынг Alexa 74 195[1]

The Plant List (у перакладзе з англ. — «Спіс раслін») — сумесны энцыклапедычны інтэрнэт-праект, які забяспечвае доступ да інфармацыі пра наменклатуру сучасных (невыкапнёвых) таксонаў, якія адносяцца да царства раслін.

Гэты праект з’яўляецца сумеснай распрацоўкай Каралеўскіх батанічных садоў К’ю (Вялікабрытанія) і Батанічнага саду Місуры (ЗША). Адкрыты ў снежні 2010 года[2].

Назвы раслін у базе даных падзелены на чатыры буйныя групы:

Усяго ў базу даных The Plant List па стане на 15 сакавіка 2011 года ўключана 1 040 426 назваў раслін у рангу віду, з якіх сапраўднымі з’яўляюцца 298 900 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў раслін — 16 167, сямействаў раслін — 620[3].

Статыстыка па групах:

  • Кветкавыя (пакрытанасенныя) расліны — 904 649 назваў у рангу віду, з якіх сапраўднымі з’яўляюцца 273 174 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў кветкавых раслін — 14 038, сямействаў кветкавых раслін — 406[4];
  • Голанасенныя расліны — 4588 назваў у рангу віду, з якіх сапраўднымі з’яўляюцца 1088 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў голанасенных — 88, сямействаў — 14[5];
  • Сасудзістыя споравыя расліны — 46 428 назваў у рангу віду, з якіх сапраўднымі з’яўляюцца 9294 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў сасудзістых споравых — 568, сямействаў — 35[6];
  • Мохападобныя — 71 614 назваў у рангу віду, з якіх сапраўднымі з’яўляюцца 15 344 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў мохападобных — 1473, сямействаў — 165[7].

Водарасці, грыбы і лішайнікі, хоць яны і падпадаюць пад дзеянне Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры, у гэту базу даных не ўключаны.

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  2. Kew and Missouri Botanical Garden announce the completion of The Plant List Архівавана 28 лютага 2011. (Праверана 31 сакавіка 2011)
  3. Statistics // The Plant List (2010). Version 1. Архівавана 3 мая 2011. (лац.) (англ.) (Праверана 15 сакавіка 2011)
  4. The Angiosperms (Flowering plants). Statistics // The Plant List (2010). Version 1. Архівавана 3 чэрвеня 2014. (лац.) (англ.) (Праверана 15 сакавіка 2011)
  5. The Gymnosperms (Conifers, cycads and allies). Statistics // The Plant List (2010). Version 1. Архівавана 24 жніўня 2013. (лац.) (англ.) (Праверана 15 сакавіка 2011)
  6. The Pteridophytes (Ferns and fern allies). Statistics // The Plant List (2010). Version 1. Архівавана 7 сакавіка 2011. (лац.) (англ.) (Праверана 15 сакавіка 2011)
  7. The Bryophytes (Mosses and liverworts). Statistics // The Plant List (2010). Version 1. Архівавана 12 красавіка 2019. (лац.) (англ.) (Праверана 15 сакавіка 2011)