[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

S/2009 S 1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
S/2009 S 1
спадарожнік Сатурна
S/2009 S1 бачны ў цэнтры як яркі пункт з доўгім ценем. Справа бачна шчыліна Касіні
S/2009 S1 бачны ў цэнтры як яркі пункт з доўгім ценем. Справа бачна шчыліна Касіні
S/2009 S1 бачны ў цэнтры як яркі пункт з доўгім ценем. Справа бачна шчыліна Касіні
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік «Касіні»[1]
Дата адкрыцця 26 ліпеня 2009
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 117 000 км
Эксцэнтрысітэт 0,0
Нахіл арбіты 0,0° (да экватара Сатурна)
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 300 м

S/2009 S 1 — малы ўнутраны спадарожнік Сатурна, які абарачаецца ў межах кольца B. Самы блізкі да Сатурна з вядомых (на пачатак 2013) яго спадарожнікаў.

Гісторыя адкрыцця

[правіць | правіць зыходнік]

S/2009 S 1 быў адкрыты на здымку, зробленым вузкавугольнай камерай АМС «Касіні» 26 ліпеня 2009 года. На гэтай фатаграфіі навукоўцы заўважылі 36-кіламетровы цень ад гэтага спадарожніка на кольцах Сатурна. Зыходзячы з даўжыні цені і вугла падзення сонечнага святла на плоскасць кольцаў яны вызначылі, што максімальнае адхіленне спадарожніка ад гэтай плоскасці складае 150 метраў. Мяркуецца, што цэнтр спадарожніка ляжыць у гэтай плоскасці; тады дыяметр гэтага цела - каля 300 метраў.

S/2009 S 1 мае радыус арбіты 117 тыс. км, гэта значыць з'яўляецца бліжэйшым да планеты (Пан абарачаецца на 16 тыс. км далей).

  1. Planetary Satellite Discovery Circumstances. Jet Propulsion Laboratory. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011.
  • Central Bureau for Astronomical Telegrams. Circular No. 9091 (2 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2013. Праверана 1 сакавіка 2013.