[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

ПЛ/1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з PL/I)

ПЛ/1 (англ.: PL/I, «Programming Language One») — працэдурная, імператыўная мова праграмавання, прызначаная для навуковага, інжынернага, бізнес-прымянення і сістэмнага праграмавання. Была выкарыстана ў розных акадэмічных, камерцыйных і прамысловых арганізацыях, пачынаючы ад прадстаўлення ў 1960-х гадах, і працягвае выкарыстоўвацца дагэтуль.[1]

Асноўнымі сферамі прымянення ПЛ/1 з'яўляюцца апрацоўка дадзеных, лікавыя метады, навуковыя вылічэнні і сістэмнае праграмаванне; мова падтрымлівае рэкурсію, структураванае праграмаванне, апрацоўку звязаных структур даных, падтрымлівае лікі з фіксаванай і нефіксаванай коскай, камплексныя лікі, а таксама апрацоўку літарных[2] радкоў і бітавых паслядоўнасцей. Сінтаксіс мовы падобны да англійскай, мова падыходзіць для апісання складаных фарматаў даных, у ёй даступны шырокі набор функцый для праверкі звестак і маніпулявання імі.

Зноскі

  1. Sturm, Eberhard (2009). The New PL/I. Vieweg+Teubner. ISBN 978-3-8348-0726-7.
  2. Fred Brooks is credited with ensuring PL/I had the CHARACTER data type. CS.unc.edu
  • Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8