[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

Audi F103

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Audi F103
Вытворца Сцяг Германіі Auto Union, Audi (з 1969)
Гады выпуску 19651972
Храналогія
DKW F102 Audi 80
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Audi F103 на Вікісховішчы

Audi F103 — серыя легкавых аўтамабіляў, якая ўключала некалькі мадэляў, якія пазначаліся згодна з магутнасцю рухавіка, выяўленай у конскіх сілах: Audi 60, Audi 72, Audi 75, Audi 80 і Audi 90. Першы пасляваенны аўтамабіль пад маркай Audi.

Audi F103 побач са сваім папярэднікам DKW F102.
Audi Variant, 1966

Аўтамабілі серыі F103 былі створаны на базе DKW F102, які замест двухтактавага атрымаў чатырохтактавы рухавік распрацаваны Auto Union сумесна з Daimler. Каб падкрэсліць пераход ад двухтактавых рухавікоў да чатырохтактавых, марка DKW была скасаваная на карысць Audi. Серыйная вытворчасць двух- і чатырохдзверных седанаў пачалася ў верасні 1965 года, у маі 1966 года выйшаў трохдзверны ўніверсал «Variant». Спачатку аўтамабілі прадаваліся як проста «Audi» без пазначэння мадэлі. З пашырэннем колькасці мадыфікацый да назвы сталі дадаваць лічбы ў залежнасці ад магутнасці рухавіка.

У верасні 1966 года была прадстаўлена «Audi 80», у снежні 1966 года — топ-мадэль «Audi Super 90» з больш высокімі характарыстыкамі і багацейшым абсталяваннем. З верасня 1967 года выпускалася мадэль магутнасцю 72 к.с. У снежні 1968 года «Audi 75» прыйшла на замену мадэлям «Audi 72» і «Audi 80».

Выпуск «Audi Super 90» скончылі ў жніўні 1971 года са з’яўленнем Audi 100. «Audi 60» і «75» выраблялі да ліпеня 1972 года. Усяго было выпушчана 416 852 аўтамабілі ўсіх версій Audi F103, з гэтага ліку 216 987 седанаў «Audi 60», 122 579 седанаў «Audi 72», «75» і «80», 49 794 «Audi Super 90» і 27 492 універсалы «Variant»[1].

Статыстыка вытворчасці, адз.[2]
1965 1966 1967 1968 1969 1970 1971 1972
15 768 63 539 36 788 67 474 52 647 64 241 75 138 41 257
Двухдзверны седан Audi (1966). Выгляд ззаду.

Audi F103 былі працягам развіцця DKW F102. Маторны адсек быў павялічаны для ўсталявання новага чатырохцыліндравага рухавіка. Машыны для еўрапейскага рынка абсталёўваліся прастакутнымі фарамі (F102 меў фары круглай формы). Заднія ліхтары і элементы аздаблення першапачаткова былі ад DKW F102.

Аўтамабілі прапаноўваліся з кузавамі 2- і 4-дзверны седан. Быў таксама кузаў 3-дзверны ўніверсал «Audi Variant» даступны для ўсіх мадыфікацый акрамя «Audi Super 90». «Variant» меў задняе сядзенне, якое магло складвацца і ўтварала плоскі ўчастак пагрузкі памерам 1,9 квадратных метра. Таксама ў "трэцім радзе" маглі быць усталяваныя дадатковыя дзіцячыя сядзенні.

У жніўні 1970 года седанам мадэрнізавалі заднюю частку: яна атрымала новыя заднія ліхтары, гарлавіну бензабака прыкрылі вечкам і перанеслі з тыльнай часткі на бакавіну задняга крыла. Таксама абнавілі прыборную панэль.

Рухавік — бензінавы, радны, чатырохцыліндравы, карбюратарны. Усталяваны падоўжна спераду, блок нахілены на правы бок на 40°. Прапаноўваліся варыянты аб’ёмам ад 1496 куб.см. да 1770 куб.см. магутнасцю ад 55 к.с. да 90 к.с. Рухавікі з’яўляліся сумеснай распрацоўкай кампаніі Daimler (якая валодала Auto Union з 1959 па 1964 год) і Volkswagen. Яны атрымалі назву Mitteldruckmotor (рухавік з сярэднім сціскам) з-за іх незвычайна высокай ступені сціску, якая знаходзіцца пасярэдзіне паміж бензінавымі і дызельнымі маторамі. Радыятар быў размешчаны ў баку ад рухавіка.

Прывад — пярэдні. Счапленне — аднадыскавае, сухое. Каробка перадач — чатырохступеньчатая, з рычагом пераключэння перадач на рулявой калонцы.

Пярэдняя падвеска — на падвойных папярочных рычагах, тарсіённая, са стабілізатарам папярочнай устойлівасці, задняя — тарсіённая бэлька на падоўжных рычагах, з цягай Панара.

Тармазная сістэма — гідраўлічная, з верасня 1967 года для мадыфікацый «Audi L», «Audi 80 L» і «Audi Variant» — двухконтурная і апцыянальна з сервадапамогай. Пярэднія тармазы — дыскавыя (⌀ 280 мм), ззаду — барабанныя (⌀ 200 мм). Ручны тормаз — механічны.

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]
Тэхнічныя характарыстыкі[3]
Мадэль Audi (1965—1968)
Audi L (1966—1968)
Audi Variant (1966)
Audi 80 L
Audi 80 Variant
(1966—1968)
Audi 60 L
Audi 60 Variant
(1968—1972)
Audi 75 L
Audi 75 Variant
(1968—1972)
Audi Super 90
(1966—1971)
Агульныя
Кузаў сталёвы, апорны, двух- або чатырохдзверны седан, або трохдзверны ўніверсал
Маса без нагрузкі, кг 2-дзв. седан: 980
4-дзв. седан: 1025
Variant: 970
2-дзв. седан: 960
4-дзв. седан: 1005—1025
Variant: 970
2-дзв. седан: 1010
4-дзв. седан: 1055
Variant: 1000
2-дзв. седан: 1020
4-дзв. седан: 1065
Макс. дазволеная маса, кг 2-дзв. седан: 1430
4-дзв. седан: 1475
Variant: 1615
2-дзв. седан: 1395
4-дзв. седан: 1420
Variant: 1615
1430
Variant: 1615
1430
Габарыты: даўжыня × шырыня × вышыня, мм 4380 × 1626 × 1451 (Variant: 1456)
Колавая база, мм 2490
Каляіна: спераду / ззаду, мм седан: 1335/1326 мм
Variant: 1343/1326 мм
Радыус павароту, м 11,3
Ёмістасць паліўнага бака, л 53 53 55 55 53
з верасня 1968 г.: 55
Разгон да 100 км/г, с 16
Variant: 16,5
14
Variant: 14,5
18 15 13
Макс. хуткасць, км/г 148 152 137 150 163
Расход паліва, л/100 км 11,2 11 10 11,5 12
Дыскі 4½Jx13
Шыны 6,45/165-13
апцыянальна: 6,45/165SR13
6,15/155-13
6,45/165-13
апцыянальна: 6,45/165SR13
6,45/165-13
6,45/165-13
апцыянальна: 6,45/165SR13
6,45/165S13
апцыянальна: 6,45/165SR13
Рухавік
Аб’ём, см³ 1696 1696 1496 1696 1770
Дыяметр цыліндра і ход поршня, мм 80×84,4 80×84,4 80×74,4 80×84,4 81,5×84,4
Магутнасць, к.с. пры аб/хв 72 к.с. пры 5000 аб/хв 80 к.с. пры 5000 аб/хв 55 к.с. пры 4750 аб/хв 75 к.с. пры 5000 аб/хв 90 к.с. пры 5200 аб/хв
Макс. круцільны момант, кгс·м пры аб/хв 13,0 кгс·м пры 2800 аб/хв 13,5 кгс·м пры 3000 аб/хв 11,5 кгс·м пры 2500 аб/хв 13,0 кгс·м пры 3000 аб/хв 15,0 кгс·м пры 3000 аб/хв
Ступень сціску 11,2:1
з верасня 1967 г.: 9,1:1
11,0:1 9,1:1 9,1:1 10,6:1
Карбюратар 1965: Solex 38 PDSI-1
са студзеня 1966: Solex 34 PDSIT-1
з сакавіка 1966: Solex 35 PDSIT-5
Solex 35 PDSIT-5 Solex 35 PDSIT-5 Solex 35 PDSIT-5 Solex 32/32 DIDTA
Батарэя 12 В, 55 А·г 12 В, 55 А·г 12 В, 45 А·г 12 В, 55 А·г 12 В, 55 А·г
Трансмісія
Каробка перадач механічная, чатырохступеньчатая
Перадатачныя лікі I — 3,40; II — 1,944; III — 1,32; IV — 0,966 I — 3,40; II — 1,944; III — 1,32; IV — 0,933
Перадатачны лік галоўнай перадачы 3,888 3,888 4,111 3,888 3,888
  1. W. Oswald 1979, с. 313.
  2. W. Oswald 1979, с. 461, 463.
  3. W. Oswald 1979, с. 314—315.
  • Werner Oswald. Deutsche Autos 1945-1975. Alle deutschen Personenwagen der letzten 30 Jahre (ням.). — 4. Auflage. — Stuttgart: Motorbuch Verlag, 1979. — С. 312—316. — 464 с. — ISBN 3-87943-391-7.