Эгаізм
Выгляд
Эгаізм (ад лац. Ego - «я») — паводзіны, цалкам вызначаныя думкай аб уласнай карысці, выгадзе, калі індывід ставіць свае інтарэсы вышэй інтарэсаў іншых. Супрацьлегласцю эгаізму традыцыйна лічыцца альтруізм, хоць сучасная псіхалогія часта лічыць такое проціпастаўленне некарэктным. Вылучаюць таксама спецыфічныя погляды на эгаізм, такія як: рацыянальны эгаізм, геданізм.