[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

Тавар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тава́р — прадукт працы, выраблены для задавальнення патрэб грамадства шляхам куплі-продажу ці абмену на рынку.

Прадукт працы становіцца таварам ва ўмовах грамадскага падзелу працы і адасаблення вытворцаў на выраб якога-небудзь прадукту. Тавар мае вартасць і спажывецкую вартасць. Паводле Карла Маркса, 2 бакі тавара абумоўліваюцца дваістым характарам, увасобленай у ім працы. Спажывецкая вартасць утвараецца вызначанай карыснай працай работніка пэўнай спецыяльнасці (канкрэтная праца) і складае рэчавы змест багацця кожнага грамадства. Вартасць утвараецца абстрактнай працай — затратай інтэлектуальнай, нервовай, мускульнай энергіі таваравытворцы наогул, незалежна ад канкрэтнай формы праяўлення. У адпаведнасці з працоўнай тэорыяй вартасці (Адам Сміт, Давід Рыкарда, Карл Маркс) спажывецкая вартасць з’яўляецца носьбітам вартасці, але паміж імі існуе ўнутраная супярэчнасць. Як спажывецкія вартасці розныя тавары якасна неаднародныя і колькасна несувымерныя, як вартасці — аднародныя. Гэтая агульная ўласцівасць (арэчаўленая грамадская праца) дае магчымасць прыраўноўваць тавар адзін да аднога і абменьваць яго ў адпаведных прапорцыях.