[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

Перфект

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Перфе́кт (ад лац.: perfectus — закончаны) — складаная дзеяслоўная форма прошлага часу індаеўрапейскіх моў, існуе і цяпер у некаторых славянскіх мовах.

У старажытнарускай мове ўтвараўся спалучэннем дапаможнага дзеяслова «быти» ў формах цяперашняга часу з актыўным дзеепрыметнікам прошлага часу на «-л», які змяняўся па родах і ліках. Абазначаў дзеянне або стан, вынікі якога захоўваюцца ў момант гутаркі: «азъ есмь пришелъ — я прыйшоў» (і цяпер знаходжуся тут). У беларускай мове з развіццём трывальных адрозненняў у дзеяслова перфект выцесніў з ужытку аорыст і імперфект, увабраў у сябе іх значэнні і стаў асноўнай формай для выражэння ўсіх адценняў мінулага дзеяння. Паступова страціў дапаможны дзеяслоў, дзеепрыметнік на «-л» увайшоў у парадыгму дзеяслова, пачаў успрымацца як форма прошлага часу, суадносная з формамі цяперашняга і будучага часу: «пішу — буду пісаць — пісаў». Канцавое «-л» у формах мужчынскага роду адз. л. ў вымаўленні змянілася на «ў»: «былъ — быў», «далъ — даў». На пісьме гэта з'ява адлюстравалася толькі ў 19 ст.