[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

Намаз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Намаз

Намаз (перс. نماز) або Салят (араб. صلاة) — у ісламе абавязковая штодзённая пяціразовая малітва, адзін з пяці слупоў ісламу.

Салят ў асноўным складаецца з прамаўлення аятаў Карана і праслаўлення Бога адначасова з прыняццем розных поз.

Намаз — прамая сувязь паміж вернікам і Усявышнім. Здзяйсняючы намаз, мусульманін заклікае да Алаха, молячы Яго аб прабачэнні і правільным дзеянні, просіць Яго аб дапамозе і абароне. Мужчына здзяйсняе намаз ў мячэці, супольна з іншымі мусульманамі, за выключэннем тых выпадкаў, калі ісламская права дазваляе мужчынам здзяйсняць намаз па-за сценамі мячэці. Калектыўны намаз ў мячэці грае істотную ролю ў жыцці мусульманіна. Ён дапамагае падтрымліваць сувязь паміж братамі па веры, умацоўвае паміж імі повязь дружбы і любові, згуртоўвае абшчыну. Расавая, этнічная, кланавая ці класавая прыналежнасць — усе гэтыя адрозненні не маюць ніякага значэння для калектыўнага намаза, бо для Алаха ўсе вернікі аднолькава роўныя.