Васіль II
Васіль Васілевіч або Васіль Цёмны (1415 — 1462) — вялікі князь маскоўскі з 1425, сын вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У княжанне Васіля II адбывалася працяглая феадальная міжусобная вайна. Яго сапернікамі выступіла кааліцыя ўдзельных князёў на чале з яго дзядзькам — галіцкім князем Юрыем Дзмітрыевічам і яго сынамі Васілём Касым і Дзмітрыем Шамякам. Падчас войнаў, ускладненых адначасовай барацьбой з Казанню і Вялікім княствам Літоўскім, велікакняжацкі сталец некалькі раз пераходзіў да галіцкіх князёў, якіх падтрымлівалі Ноўгарад і часова Цвер. Васіль II быў аслеплены (1446) Дзмітрыем Шамякам, ад гэтага атрымаў мянушку «Цёмны», аднак урэшце ён у пачатку 1450-х гадоў перамог. Васіль Цёмны ліквідаваў амаль усе дробныя ўдзелы ўнутры Вялікага княства Маскоўскага, умацаваў велікакняжацкую ўладу. У выніку шэрагу паходаў у 1441—1460 гадах узмацнілася залежнасць ад Масквы Суздальска-Ніжагародскага княства, Наўгародскай зямлі, Пскова і Вяцкай землі. Пры падтрымцы Васіля Цёмнага мітрапалітам маскоўскім абраны разанскі епіскап Іёна (1448), што значыла фактычную незалежнасці Маскоўскай мітраполіі ад Канстанцінопальскага патрыярха.
Зноскі
- ↑ Василий, имена великих московских князей // Варлен — Венглейн (БСЭ1) — 1928. — Т. 9. — С. 50.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 153–154.
- ↑ В. М—н Иоанн III Васильевич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIIа. — С. 678–681.
- ↑ Вейнберг Л. Б. Анна Васильевна // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 156–157.