[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсці да зместу

Букмал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Распаўсюджанне дзвюх форм нарвежскай па муніцыпалітэтах Нарвегіі, 2007.

Бу́кмал (нарв.: bokmål — «кніжная мова») — адзін з двух (побач з нюнорскам) стандартаў (форм) нарвежскай мовы. Сфарміраваўся на аснове дацкай мовы пасля чатырох стагоддзяў панавання Даніі над Нарвегіяй (дацка-нарвежская унія).

Многія значныя нарвежскія пісьменнікі XIX стагоддзя, найперш Генрык Ібсен і Б’ёрнсцернэ Б’ёрнсан, пісалі стыхійна нарвегізаванай дацкай мовай, першапачаткова называнай «дацка-нарвежскай». Назва «букмал» прынята з 1929 года замест ужыванай раней «дзяржаўнай мовы» (нарв.: riksmål). Іншая афіцыйная пісьмовая мова Нарвегіі — нюнорск.

Букмал ужываецца прыкладна 90 % насельніцтва Нарвегіі, іменна яго найчасцей вывучаюць замежныя студэнты, на ім выходзяць усе цэнтральныя СМІ. Нормы букмала набліжаныя да ўсходненарвежскіх дыялектаў, асабліва да варыянтаў, на якіх гавораць вакол Осла, хоць аснова яго застаецца дацкай. Дацкія тэксты ў пісьмовым выглядзе зразумелыя носьбітам букмала, фанетычныя ж адрозненні дастаткова моцныя, таму з разуменнем вуснай дацкай мовы нарвежцы маюць складанасці. У букмале большая колькасць запазычанняў, чым у нюнорску. У XX стагоддзі прадпрымалася некалькі моўных і арфаграфічных рэформ дзеля «дэмакратызацыі» «кніжнай мовы», аднак некаторыя не прыжыліся і былі адмененыя. Адзінага арфаэпічнага стандарта кніжная нарвежская не мае.