[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/Перайсьці да зьместу

Гобі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гобі
кіт. 戈壁 (沙漠) / манг. Говь (ᠭᠣᠪᠢ)
Пустыня Гобі
Пустыня Гобі
Характарыстыкі
Вышыня над у. м. 1547 м
Даўжыня 1500 км
Шырыня 800 км
Плошча 1 295 000 км²
Разьмяшчэньне
Геаграфічныя каардынаты 42°35′24″ пн. ш. 103°25′48″ у. д. / 42.59° пн. ш. 103.43° у. д. / 42.59; 103.43Каардынаты: 42°35′24″ пн. ш. 103°25′48″ у. д. / 42.59° пн. ш. 103.43° у. д. / 42.59; 103.43
Гобі на мапе Кітаю
Гобі
Гобі
Гобі
Краіна КНР
Рэгіён Умнэгоў, Сухэ-Батар, Унутраная Манголія
Лягатып Вікісховішча Gobi Desert ў Вікісховішчы

Пусты́ня Го́бі (па-мангольску: Говь, па-кітайску: 戈壁, gē bì shamò), раней таксама Шамо — сьцяпная пустыня ў Цэнтральнай Азіі, шостая паводле велічыні на Зямлі.

Гобі распасьціраецца на 1600 км з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, а 800 км — з поўначы на поўдзень. Плошча — каля 1 295 000 км². На захадзе пачынаецца ад Памірскіх гораў, на ўсходзе завяршаецца ля Вялікага Хінгану, ля мяжы Маньчжурыі; ад узножжа Алтайскіх, Саянскіх і Ябланавых гораў на поўначы да Куньлуньскіх, Алтынтаскіх і Ціляньшаньскіх гораў на поўдні.

Да Гобі адносяць таксама і вялікі абшар на ўсходнім схіле Вялікага Хінгану, між верхнімі плынямі рэкаў Сунгары і Ляо-Хэ. Некаторыя географы й эколягі вылучаюць заходнюю частку пустыні Гобі ў асобную пустыню Такламакан.

Большая частка Гобі насамрэч не пясчаная, а больш нагадвае голыя скалы.

Шматкроць у пустыні Гобі знаходзілі выкапнёвыя арганізмы, у прыватнасьці першыя яйкі дыназаўраў. Знаходзілі й іншых дагістарычных жывёлаў, а таксама каменныя прылады векам да 100 000 гадоў.

Нягледзячы на жорсткія прыродныя ўмовы, жывёльны сьвет Гобі даволі разнастайны, у тым ліку ўключае такія рэдкія віды, як джэйран, мармуровы тхор, дзікі двухгорбы вярблюд, мангольскі кулян і сяўцы. Найлепш прыстасаваныя да пустыннага клімату яшчаркі, каля 30 відаў якіх сустракаецца ўздоўж мангольскай мяжы.

З расьлінаў найбольш распаўсюджаныя засухаўстойлівыя хмызьнякі. Іхняя колькасьць скарачаецца праз выпас рагатай скаціны.

На тэрыторыі пустыні створаныя некалькі прыродных запаведнікаў.

Чалавечая дзейнасьць, вырубка лясоў, выпас вялікай колькасьці скаціны, скарачэньне водных рэсурсаў ды кліматычныя зьмены спрыяюць павелічэньню пустыні. Найбольш хутка Гобі пашыраецца праз апустыньваньне на паўднёвым, кітайскім краі — на 3600 км² штороку. У асобных рэгіёнах апустыньваньне атрымалася прыпыніць або нават адвярнуць. Паўночныя і ўсходнія межы пустыні і мурагоў мяняюцца ў залежнасьці ад пораў году, зьвязанай з гэтым эвапатрансьпірацыі і ўзыходу расьліннасьці.

Шаблён:Пустыні